падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
06.01.2009 г.
У Гродзенскай вобласці знайшлі новыя запасы жалезнай руды.

06.01.2009 г.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.

06.01.2009 г.
З 9 студзеня пасажыры цягнікоў міжабласнога злучэння, абсталяваных відэаапаратурай, будуць глядзець беларускія музычныя кліпы.

06.01.2009 г.
Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Навячэр’е Божага Нараджэння.

06.01.2009 г.
Больш за 90 выпадкаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з аўтамабільным бізнесам, зафіксавана ў 2008 годзе на Гродзеншчыне.

06.01.2009 г.
Ад пачатку года ўдвая падаражэў чыгуначны квіток Гродна-Кузніца: кошты на яго ўзняліся 1 студзеня і сёння.

06.01.2009 г.
Хакеісты "Нёмана" прайгралі першую гульню ў Новым годзе.

05.01.2009 г.
У 2009 годзе для выпускнікоў ПТВ можа быць павялічаны тэрмін працы па размеркаванні.

05.01.2009 г.
Чэмпіёнам свету па класічным бодзібілдзінгу стаў гродзенец Вадзім Андрэйчык.

05.01.2009 г.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.

05.01.2009 г.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай "Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.

05.01.2009 г.
14 студзеня ў Гродна ў клубе “Парламент” адбудзецца канцэрт гурту “Garadzkija” у межах кампаніі “Будзьма!”

05.01.2009 г.
У Гродна ў 2009 годзе плануецца зрабіць каля 200 аперацый на адкрытым сэрцы.

05.01.2009 г.
Гарадзенкі выйгралі Гран-Пры Францыі па хакеі на траве ў залах.

04.01.2009 г.
Паэт і грамадскі дзеяч са Свіслачы Анатоль Валюк выдаў перад Новым годам паэтычны зборнік "Музыка вятроў". 

03.01.2009 г.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.

03.01.2009 г.
Вільня стала культурнай сталіцай Еўропы 2009-га года.

03.01.2009 г.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.

03.01.2009 г.
Постаць Ягайлы не будзе змешчана на помніку, прысвечаным 1000-годдзю Брэста. На гэтым настаялі кіраўніцтва праваслаўнай царквы.

30.12.2008 г.
Дзіцячая каманда гарадзенскага “Нёмана” возьме ўдзел у прэстыжным хакейным турніры ў Расіі.

29.12.2008 г.
Учора прададзены першы квіток на першы пасажырскі авіярэйс Масква-Гродна авіякампаніі “Атлант-Саюз”.

29.12.2008 г.
Недахоп тавараў айчыннай вытворчасці ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ” заўважыў кіраўнік камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць.

29.12.2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў, кандытараў і павароў.

29.12.2008 г.
Салодкія падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.

29.12.2008 г.
Праблемы, звязаныя з будаўніцтвам АЭС на Гродзеншчыне, абмяркуюць 30 снежня на паседжанні гродзенскага грамадскага прэс-клуба.

27.12.2008 г.
Карыстацца новым рэсурсам беларускія аматары глабальнай сістэмы абмену імгненнымі паведамленямі могуць ужо зараз.

27.12.2008 г.
Сёння Божае нараджэнне разам адзначалі ў Гродне беларусы і палякі.

27.12.2008 г.
Ужо зараз на 5-7 тыс. даляраў зменшыўся кошт на чатырохпакаёўкі.

27.12.2008 г.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.

27.12.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" перад Новым годам парадавалі сваіх заўзятараў.

астатнія навіны >>>

ГОРАД, ЯКОГА НЯМА Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 3
ГоршаяЛепшая 
Піша Ліза ГАРОХАВА   
27.11.2008 г.

Часам здаецца, што ніколі больш не з’явіцца геніяльных твораў мастацтва. Сучасны чалавек успрымае свет слайдамі і карцінкамі. І няма часу (ды й месца!), будаваць шэдэўры архітэктуры. А калі чалавек не будуе, то, падпарадкоўваючыся дынаміцы жыцця, ён пачынае руйнаваць …

 

А зараз адарвіцеся ад чытання, заплюшчыце вочы і паспрабуйце ўявіць сабе нашыя вуліцы і вузкія завулкі, купецкія дамы і брукаваныя дарогі …  Гродна лічаць адным з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. А чаму? Ды таму, што мастацтва жыве побач з намі, і гэтыя каштоўныя помнікі архітэктуры памятаюць такое, чаго мы не ўбачым нават у кіно!

Мне здаецца, што большасць гарадзенцаў, якія ходзяць па Савецкай, Ажэшкі, у “Пріорбанк”, наведваюць Драмтэатр, звыклым позіркам акідваюць будынкі і не падазраюць (нават не задумваюцца), што тут было раней. А наш горад як дэкарацыя мінулых стагоддзяў… Пакуль яшчэ.

Ужо зруйнавана частка Старога гораду, распачата “праца” з Новым светам… Ужо спілаваны сотні дрэваў, а сярод гладкай пліткі прабіваюцца нешматлікія малюсенькія дрэўцы… Мы да канца не ўсведамляем, што губляем! Паводле апытання, 60% апытаных нават не ўяўляюць, дзе знаходзіцца Каложа, а з Барысаглебскай царквой яе асацыююць увогуле адзінкі. Жыхары ведаюць пра Гродна менш, чым турысты.

Вось, напрыклад, Ратуша. З 1496 года да сярэдзіны XVll стагоддзя яе драўляны будынак з рысамі рэнесанснага стылю  знаходзіўся на Рынкавай (зараз Савецкая) плошчы. У 1807 годзе замест старога будынку ўзведзены новы мураваны комплекс.

Перажыла вайну – зруйнавана ў 1946 годзе.
Флігель так званага Архірэйскага дома. Пабудаваны ў 1772 годзе як палац віцэ-адміністратара Гарадніцы. Флігель цалкам знішчаны летась для пабудовы на яго месцы дамовай царквы гродзенскага япіскапа. На плошчы Тызенгаўза да сённяшнага дня захаваўся  палац Ляснога адміністратара.

 


Разбураны будынак флігеля палаца віцэ-адміністратара

Вось ў такім гаротным стане будынак Ляснога адмінстрата з ахоўнай шыльдай знаходзіцца зараз…

 
А Фара Вітаўта… Касцёл, які ў 1807 годзе перабудаваны ў Сафійскі сабор, перажыў дзве сусветныя вайны, зруйнаваны паводле рашэння ўлады ў 1961 годзе… Ён знаходзіўся там, дзе зараз раскінуўся ладны скверык каля палацу культуры на Савецкай плошчы. На месцы драмтэатру быў касцёл Нараджэння Багародзіцы, затым Барыса-Глебскі мужчынскі манастыр, які пазней таксама зруйнавалі. А калі казаць пра будынак “Пріорбанку”, то ў 1650 годзе тут быў драўляны касцёл Узнясення Крыжа Гасподняга і кляштар кармялітаў босых. Пасля 1843 года будынак кляштара, ужо мураваны, заняла гарадская ўстанова, а зараз - “Пріорбанк”. 

Так выглядаў вакзал у 1986 годзе.

Каб захаваць архітэктурную спадчыну, неабходна агульнымі намаганнямі гісторыкаў, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў стварыць грунтоўны падмурак архітэктурнай рэтраспекцыі Гродна – яго арганічнай забудовы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стану на момант вызвалення (1944 год), а затым  паэтапнай метамарфозы, з дакладным аналізам кожнага этапу і кожнага акту знішчэння. Вызначыць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны гэтага. Апошняе асабліва неабходна, бо асобы, якія паводле пасады мусяць быць спецыялістамі, на практыцы аказваюцца невукамі. Таму справа грамадства ўзяць працэс арганічнага развіцця Гродна пад свой інтэлектуальны, а, калі магчыма, і юрыдычны кантроль.

Можа нешта і змянілася, мы бачым рэканструкцыю сінагогі, дома Мураўёва, але некаторыя будынкі гадамі чакаюць “лекаў”.. .

Пра змены ў лёсе гарадзенскіх помнікаў я паспрабую даведацца ва Ўпраўленні архітэктуры. Пра новыя факты з гісторыі Гродна чытайце ў наступных нумарах. Вельмі хочацца, каб мы паспелі як мага больш, бо з жахам чакаю таго дня, калі спілуюць апошнюю ліпу, калі абараняць застанецца толькі руіны.

Ліза ГАРОХАВА   
 

Каментарыi 

  1. #4 Гэты там
    2008-11-2816:31:49 Магу толькі паспачуваць)
  2. #3 daroha
    2008-11-2814:07:02 я даведаўся, дзе каложа, калі мне было гадоў 15 (8
  3. #2 Гэты там
    2008-11-2801:30:10 60 адстокаў - зашмат маім меркаваньнем, але можна паверыць
    Я не бачу рэканструкцыі дома Мураўёва. Ужо колькі назіраю, але, блін, ня бачу. І дзякуй Богу!
    Было б добра, каб з сынагогай такім жа чынам працавалі. Мо на даўжэй запомніцца гарадзенцам.
    Ну, ліпу апошнюю ня сьпілуюць. І нам вельмі хочацца, толькі не кажы нам што ты паспрабуеш, ці табе хочацца. Навошта пісаць дзе ты будзеш даведвацца, і блін, зара я ў табе няўпэўнены, як у аўтары. А што ж калі не атрымаецца.
    А так усё добра, малайчына)))
  4. #1 алеська
    2008-11-2720:54:59 ну прям так и 60% не знают где Коложа!!!!!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.
Слухай "Твой Стыль"
05.01.2009 г.

У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі!


(09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.

Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”.


(08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”!


(09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.

Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай.


(04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць

15.12.2008 г.
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць

12.12.2008 г.
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч.


(03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць

08.12.2008 г.

Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.


(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Што Вы лічыце галоўным скандалам 2008 г. на Гарадзеншчыне?

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY