Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Асоба неславянскай нацыянальнасці і падозранага выгляду, знешне мужчынскага полу, ўжо з панядзелка не пакідае парк імя Жылібера. Яна прыцягвае да сябе ўвагу мінакоў, а ў некаторых нават “страляе” цыгарэткі. Скура мае ненатуральна цёмны выгляд, а на целе праз адзенне выступаюць зялёныя плямы. Адкуль узяўся гэты незнаёмец і на колькі яго знагоджанне ў парку небяспечна для гараджан?
Як удалося даведацца гэтая істота - бронзавая статуя самаго Жана Эмануэля Жылібера, стваральніка батанічнага сада на месцы якога зараз і знаходзіцца парк названы ў гонар навукоўца. У свае часы сад быў адным з найбуйнейшых і багацейшых у Еўропе. Акрамя гэтага да заслугаў Жылібера адносяцца: першая медыцынская акадэмія на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, дзе пачалі рыхтаваць дактароў, акушэрская школа, шпіталь “для паспалітага люду”, аптэка і яшчэ вельмі шмат чаго іншага.
Помнік распрацаваў гарадзенскі скульптар Уладзімер Панцялеева. Эскіз быў гатовы яшчэ ў 2006 годзе. І вось не прайшло і года, а мы з вамі ўжо можам любавацца яго бронзавым варыянтам.
Будзем спадзявацца, што цэлым і прыгожым ён застанецца на доўга, і не падзе на яго пільны погляд (ды не толькі погляд) ні “ценителя” каляровых металаў, ні аматараў малых архітэктурных форм на сваёй дачы, ні пражэрлівых птушак.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць