Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Каля дзясятка маладзёнаў пратэставалі супраць разбурэньня паравога млыну. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пікетоўцаў з прымяненьнем грубай сілы. У той жа дзень адбыўся суд. Сем чалавек атрымалі папярэджаньне. Максім Губарэвіч аштрафаваны на 10 базавых велічыняў (310 тыс.бел.руб.).
Інцыдэнт адбыўся пасьля таго, як пратэстоўцы ўварваліся ва ўнутраны двор, што атачае паравы млын. Яны паспрабавалі перашкодзіць разбурэньню будынка, але апынуліся ў пастцы — браму зачынілі і выклікалі міліцыянтаў.
Супрацоўнікі міліцыі прыбылі ў суправаджэньні Сяргея Вечара, вядомага ў Горадні міліцыянта, які кіруе прэвэнтыўнымі затрыманьнямі гарадзенскіх актывістаў. Былі таксама асобы ў цывільным ды апэратар.
Міліцыянты выслухалі патрабаваньні моладзі наладзіць аб’ектыўнае і адкрытае асьвятленьне пытаньняў рэканструкцыі гораду і лёсу паравога млыну ў прыватнасьці. Таксама пікетоўцы патрабавалі сустрэчы са старшынём гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандрам Антоненкам. Маладыя людзі трымалі расьцяжку «Не губите Гродно». Пасьля гэтага ўдзельнікаў пікету досыць жорстка затрымалі і адвезьлі ў Ленінскі РАУС. Міліцыянты не прадстаўляліся, матывуючы гэта тым, што і так усе знаёмыя.
У РАУС адвезьлі 13 чалавек. Праз гадзіну восем чалавек павезьлі ў суд, астатніх адпусьцілі. Сем чалавек атрымалі папярэджаньне, адзін – штраф.
Моладзь зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Судовае паседжаньне праводзіў судзьдзя Мацяюк. Калі разглядалася справа журналіста Алеся Залеўскага, міліцыянт-сьведка пачаў настойваць на больш жорсткім пакараньні для яго, бо той нібыта быў найбольш актыўным арганізатарам апошніх акцыяў. На што судзьдзя адказаў, што будзе кіравацца запісам ў пратаколе, а менавіта «удзел у несанкцыянаваным пікеце».
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць