| ПАМІЖ ЖЫЦЦЁМ І СМЕРЦЮ… |
|
|
| Піша Анастасія БЕРТАЛЬ і Наталія АСТРОЎСКАЯ | |
| 16.10.2008 г. | |
|
![]()
Байкеры – людзі, якім глядзяць услед. Кім жа на самой справе з’яўляюцца гэтыя асілкі ў скуры ды метале, пад нагамі якіх дрыжыць зямля, а ад выцця матораў іх матацыклаў замаўкае сама прырода? Што застаўляе іх праводзіць ў дарозе большую частку вольнага часу? Так, нехта скажа што з’ява «байкерства» – негатыўная і разбэшчаная, нехта варты аб’явіць байкераў бандытамі на матацыклах. А як на самой справе? Байк-злёты з’яўляюцца амаль адзіным месцам, дзе магчыма атрымаць адказы на ўсе пытанні. Тры дні кастрычніка ў 15 кіламетрах ад горада Ліда ладзіўся другі лідскі міжнародны байк-фестываль. Арганізатарам фестывалю выступіў лідскі мотаклуб «Devoid of rights» (у перакладзе з англ. «пазбаўленныя праў»), заснаваны ў 1998 гадзе. Да закрыцця мотасезона тут сабраліся госці не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з краін бліжэйшага замежжа (Літва, Україна, Расія). Шмат байкераў прыехала туды з жонкамі і дзецьмі. Кошт білетаў складаў 15 тысяч рублёў. А арганізатарамі фэсту была предугледжана вельмі цікавая форма пропускаў: уязжаючыя на тэрыторыю на матацыкле атрымоўвалі пропуск с надпісам «Байкер», усе дзяўчыны зрабіліся «Барынямі», а тыя, хто не з’яўляўся ні байкерам, ні дзяўчынай, атрымоўвалі пропуск з надпісам «Скамейкер». Там жа, на ўездзе, можна было купіць майку з сімволікай фестывалю.
Арганізацыя свята не пакінула дрэнных уражанняў. І байкеры, каторыя, як прынята лічыць, павінны біцца, ругацца і ламаць усё ў акрузе, паводзілі сябе дастойна. Размаўлямі аб матацыклах, дзецях, жывёлах. У першую чаргу менавіта жаданне сустрэццца з сябрамі, абмяняцца вопытам, пасядзець у цёплай атмасферы застаўляе байкераў пераадольваць сотні кіламетраў, каб сабрацца разам. Каб падтвердзіць вышэй сказанае, мы спыталіся ў аднаго з удзельнікаў фэсту – Руслана – аб яго ўражанні ад фэсту:
– Па меры магчамасці, але стараюся як толькі атрымаецца, дык адразу ж прыехаць. Так што амаль заўседы. – Як вам абстаноўка? – Усё цудоўна. Я прыехаў сюды, каб убачыць сяброў, пагаварыць з імі. На мой погляд, байк-злёты і ствараюцца для таго, каб мы, байкеры, маглі сустрэцца, падзяліцца вопытам. – Які злёт больш усяго спадабаўся? – Кожны мае свае плюсы і мінусы. У кожным есць свая рызынка. – А знаемых байкераў шмат? – Нельга сказаць, што шмат: сяброў і знаёмых не бывае многа. – А аб чым вы размаўляеце? – Секс. Наркотыкі.Рок-эн-ролл… (Смяецца). Калі мне што трэба, я магу патэлефанаваць, запытацца. Нават як блінчыкі гатаваць. – А чым яшчэ захапляецеся? – Сабакамі. У мяне іх 13 штук. – Што значыць для цябе твой матацыкл? – Гэта лад жыцця. – Як ставяцца да гэтага бацькі? – Маці хвалюецца. Але я езджу да яе ў Полацк два разы на тыдзень. …Любоў да свабоды, да дарогі і хуткасці, як і любоў да музыкі ці літаратуры, фарміруе жыццёвыя каштоўнасці. Байкеры – людзі, якія ведаюць праўдзівы кошт такіх слоў як сяброўства, павага, узаемадапамога, каханне. А матацыкл – не проста сродак перасоўвання альбо дэманстрацыя матэрыяльнага дастатку, гэта сваеасаблівае дзіцё, якому аддаеш шмат часу, сіл і цярпення. Паміж імі саюз. Асобая таямнічая сувязь. Яны даручаюцца адзін да аднога. І што можа быць важнейшае за той давер, калі ляціш па склізкай трасе з хуткасцю 200 кіламетраў, на краю паміж жыццем і смерцю… Анастасія БЕРТАЛЬ Наталія АСТРОЎСКАЯ Фота Анастасіі Берталь |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|
















Каментарыi
2008-10-1919:16:35 всегда нравились такие слеты..хотя, судя по фотам, у нас в Гродно был круче