Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Першы раз ў беларускамоўны клас гэтым годам не пойдзе ніхто. З усіх школаў, выказаўшых гатоўнасць вучыць першакласнікаў па-беларуску толькі 32-я атрымала адзіную заяўку на беларускамоўнае навучанне. Але прыхільнікі беларускамоўнага навучання не губляюць аптымізму і сцвярджаюць: усё толькі пачынаецца.
“Пра акцыю мы даведаліся і далучыліся да яе напрыканцы траўня. Адразу было зразумела, што за два месяцы зрабіць што-небудзь будзе вельмі цяжка, тым больш моўная палітыка мясцовых уладаў стварэнню беларускамоўных класаў зусім не спрыяе. – адзначыў Павал Мажэйка, сябра Рады Руху “За свабоду” - Мы паставілі гэта на перспектыву, каб падняць гэтае пытанне ў наступным годзе, можа яшчэ праз год. Зараз галоўнае – данесці да людзей, што сённяшная моўная сітуацыя – часовая.”
Тым часам падрастаюць дзеткі, чые бацькі выступілі за стварэнне беларускамоўнага дзіцячага садка. Адным ім і вядома, з якімі цяжкасцямі прыйшлося сутыкнуцца, і якія яшчэ на перадзе.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць