Футбалісты "Нёмана" цудам вырвалі перамогу ў аўтсайдэра чэмпіянату. Частка расчараваных гульнёй каманды заўзятараў патрабуе адстаўкі кіраўніцтва каманды.
Выстава“Wolni polscy zeglarze”, прысвечаная лёсу ўраджэнцаў Гродна Пятра і Мячыслава Эйсмантаў, адчынілася сёння на адкрытай пляцоўцы Польскага консульства.
Гарадзенскія студэнты і выкладнікі змогуць навучацца і стажыравацца ў Кітаі. Такую магчымасць прадугледжвае пяцігадовая дамова пра супрацоўніцтва, падпісаная паміж гарадзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Хэйлудзянскім ўніверсітэтам з г. Харбін.
Супрацоўнікі міліцыі прымусілі ўдзельнікаў устаноўчага сходу руху “За свабоду” спыніць сустрэчу і вызваліць памяшканьне. Прычынай для гэтага стала інфармацыя аб тым, што, нібыта будынак замініраваны. Акрамя “руху”, эвакуіравалі персанал Генеральнага консульства Рэспублікі Польшчы.
У гэты дзень на Будзёнага 48а акрамя сходу павінны былі адбыцца ўступныя іспыты ў польскія ВНУ і Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой Стыль”. Па словах намесніка начальніка аддзела дазнання Павала Койты, у адзяленне міліцыі патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ў будынку знаходзіцца выбуховае прыстасаваньне. Супрацоўнік міліцыі падкрэсліў, што той, хто тэлефанаваў, размаўляў па-беларуску.
На ўстаноўчы сход прыехалі больш за 70 актывістаў з усёй Беларусі. Паводле словаў сябры аргкамітэту Павала Мажэйкі, фармальна сход усё ж адбыўся – быў прыняты Статут і абраныя кіруючыя органы руху. Па словах Аляксандра Мілінкевіча, які таксама ўдзельнічаў у сходзе, было прынята рашэньне адкрыць дзверы супрацоўнікам міліцыі толькі пасля таго, як будзе завершана фармальная частка сходу.
22 траўня па факце «ілжывага паведамленьня пра замініраваньне», Ленінскім РАУС Горадні ўзбуджана крымінальная справа.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць