| Чыгуначны шпіталь зачыняць і ў Гародні. |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 12.07.2007 г. | |
|
Зачыніць шпіталь - ініцыятыва Міністэрства аховы здароўя. Робіцца гэта дзеля “аптымізавання сістэмы выдаткаў на ўтрыманне клінік”. З аднаго боку, аказваецца нерэнтабельнасць, прысутнасць свабодных “койка-месцаў” і працоўных месцаў для персанала ў іншых шпіталях. З другога – калектыў, удзячныя пацыенты і ўдалыя хірургічныя аперацыі. За год тут лячылася каля трох с паловай тысячаў чалавек. Сюды траплялі цяперашнія работнікі і ветэраны чыгункі, таксама жыхары горада, якім тэрмінова патрабавалася хірургічная дапамога. Зараз хворых будуць размяркоўваць па іншых лякарнях гораду. Належнае хірургічнае абсталяванне ёсць толькі ў шіталі хуткай медыцынскай дапамогі, Абласным клінічным шпіталі і 4-ым гарадскім шпіталі. Чыноўнікі абяцаюць, што персанал без працы не застанецца, абсталяванне размяркуюць па паліклініках і амбулаторыях. Галоўным прэтэндэнтам на будынак шпіталю з’яўляўецца медуніверсітэт, які плануе перарабіць былую чыгуначную лякарняю ў студэнцкі інтэрнат. Хаця сам будынак, які мае ўжо больш за 200 год, першапачаткова закладваўся выключна як шпіталь. Гарадзенскі чыгуначны шпіталь не першы, які зачыняць ў краіне. Падобнае ўжо адбылося ў мінулым годзе ў Воршы, Менску і Баранавічах. І толькі ў Менску будынак шпіталю выкарыстоўваецца па прызначэнню: тут адчынены геранталагічны цэнтр. Надзея Завіноўская |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













