Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Гродзенская арганізацыя па ахове жывёлаў «Дабрыня» просіць дапамогі ў неабыякавых жыхароў горада. Нагадаем, што сама арганізацыя існуе ў Гродна каля 8-мі год.
Янамела свой прытулак для жывёлаў за горадам, а цяпер існуе у падвешаным стане: няма грошай плаціць за утрыманне прытулку і не хапае сродкаў на самае неабходнае – нават на корм для жывёлаў. Аднак, як кажа адна з актывістак «Дабрыні» галоўная праблема ў таварыства зусім у іншым – гэта пераканаць нашае грамадства ў тым, што жывёлаў нельга забіваць. «Мы выступаем за стерылізацыю жывёлаў, а не за адстрэл, які вельмі нагадвае фашызм». Наталля нагадала некалькі выпадкаў, калі адстрэл адбываўсяпроста на вуліцах гораду і адстрэльвалі не бадзяжных катоў і сабакаў, а тых, у каго ёсць гаспадары. Да і ў горадзе адбываліся выпадкі, калі супрацоўнікі ветэрынарных службаў падманам забіралі ў людзей катоў і сабакаў. Аднак неабыякавая моладзь гораду стварыла некалькі тыдняў назад старонку ў сусветным сеціве http://dobrota-grodno.ucoz.ru праз якую звярнулася за дапамогай да і-нэт грамадства.
«Дабрыні» на дадзены момант патрэбна: корм для жывёлаў, антыбіётыкі, шампуні і лекі ад кляшчоў і шмат чаго іншага. З прапановамі па дапамозе магчыма звяртацца па тэлефонах: 8033687-74-23 (мтс) Наталля і 5850108 Юры Віктаравіч.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць