Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння
працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў
Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства
пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай
"Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы
ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў,
кандытараў і павароў.
Салодкія
падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі
псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.
СВЯТКАВАННЕ ДНЯ МАЦІ ІДЗЕ КАРАНЯМІ Ў ГЛЫБІНЮ СТАГОДДЗЯЎ
Піша Жэня ПАЦЭВІЧ
16.10.2008 г.
Старажытныя грэкі аддавалі даніну павагі маці ўсіх багоў – Геі. Рымляне асвячалі тры дні ў сакавіку (з 22 па 25) другой маці багоў – усходняй Кібеле. Для кельтаў Днем маці быў дзень ушаноўвання багіні Брыджыт.
С XVII па XIX стагоддзе ў Велікабрытаніі адзначалася так званая «Мацярынская нядзеля» (англ. Mothering Sunday) — чацвертая нядзеля Вялікага паста, прысвечаная ўшаноўванню жанчын-матуль па ўсей краіне. У гэты дзень юнакі і дзяўчаты, якія працавалі памочнікамі майстроў ці слугамі, вяртаючыся дадому, прыносілі ў падарунак сваім матулям фруктовы пірог.
У ЗША Дзень маці ўпершыню публічна быў падтрыманы вядомай амерыканскай пацыфісткай Джуліяй Уорд Хоўв ў 1872 годзе. «Дзень маці» па меркаванні Джуліі Уорд — дзень адзінства матуль ў барацьбе за мір ва ўсім свеце. Канцэпцыя Джуліі Уорд не знайшла шырокай падтрымкі ні ў ЗША, ні ў іншых краінах.
У 1907 годзе амерыканка Анна Джарвіс з Філадэльфіі выступіла з ініцыятывай ўшанаўвання жанчын-матуль у памяць аб сваей маці. Анна напісала лісты ў дзяржаўныя ўстановы, заканадаўчыя органы і выдатным асобам з прапановай адзін дзень у годзе прысвяціць ушанаўванню маці. У 1910 годзе штат Вірджынія першы прызнаў Дзень Маці афіцыйным святам. У 1914 годзе прэзідэнт ЗША Вудро Вільсан аб’явіў другую нядзелю мая нацыянальным святам ў гонар усіх амерыканскіх жанчын-матуль.
Услед за ЗША другую нядзелю мая аб’явілі святам 23 краіны, а яшчэ больш 30 адзначаюць свята ў іншыя дні. У Расіі свята Дзень Маці адзначаецца ў апошнюю нядзелю лістапада, на Беларусі ен святкуецца з 2000 года 14 кастрычніка.
У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі! (09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць
Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”. (08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай. (04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч. (03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць
Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць