Учора, 6 жніўня ў Навагрудку распачалася праваслаўная выстава-ярмарка. Мерапрыемства адбываецца з дабраслаўлення архіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.
Раніцай 7 жніўня ў Алімпійскай вёсцы ў Пекіне, сярод сцягоў іншых краін-удзельніц Алімпіяды, ўзняўся ў неба беларускі сцяг. Узняццё сцяга сімвалізуе афіцыйнае прадстаўленне дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.
Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”.
Кветка папараці, матылёк, адпачываючы чалавек, арфа… І ўсё гэта – каменныя скульптуры, якія атрымае ў якасці падарунка г.п. Астравец да свайго 540-годдзя.
«Як ты яхту назавеш, так яна і паплыве» – словы капітана Ўрунгеля,героя знакамітага дзіцячага мультфільма. А ці так на самой справе? Яшчэ з мінулых часоў жыхары верылі,што лёс чалавека, горада ці краіны прадвызначаны яго імянем. Нашы продкі звярталі ўвагу на супадзенне жыццёвых акалічнасцяў у людзей, якіх завуць аднолькава. У Расіі амаль да 17 стагоддзя бацькі трымалі ў сакрэце імя, якое было атрымана дзіцём пры хрышчэнні, тым самым спрабавалі падмануць злых духаў.Але так было раней, цяпер на гэта мала хто звяртае ўвагу.
«Як ні круці, імёнаў аднолькавых шмат, а людзі ўсе розныя», – думала я, збіраючыся на сустрэчу з дзвюмаўнікальнымі дзеўчынамі. Незвычайнасць іх складаецца ў вялікай колькасцісупадзенняў, суправаджаючых жыццё дзяўчын. Яны пазнаёміліся паўгады таму, бо паступілі на педыятрычны факультэт у ГДМУ і апынуліся ў адной групе. Дзеўчыныса здзіўленнем выявілі, што імёны, імёны па бацьку, год, месяц і нават дзень нараджэння ў іхаднолькавы 26 студзеня 1990 года. Бацькоў абедзвюх Ганнаў завуць аднолькава – і ў адной і ў другой мама Святлана і бацька Васіль. Аднак супадзенні на гэтым не спыніліся. Дзеўчыны пачалі заўважаць падобныя рысы характару. Ім падабаецца вольны стыль адзення, яны не любяць світароў з цесным горлам і не ўяўляюць сваё ўласнае жыццё без абцасаў. У музыцы абажаюць цяжкі рок. Дзеўчыны прызналіся, што яны жудасныя ласухі, а ў 10 класе абедзве марылі стаць дызайнерамі, але лёс распарадзіўся інакш. Ганны абажаюць дзетак, таму і паступілі на педыятрычны факультэт. А яшчэ яны авантурныя і азартныя: хоць заўтра могуць прыгнуць з парашутам, і ніякя сіла, акрамя кантралёраў, не заставіць іх прабіць талончык у тралейбусе. І ўсё ж такі, нягледзячы на ўсе падабенства, дзеўчынам падабаюцца розныя хлопцы, Ганне з Віцебску – высокія і худыя брунэты з карымі-прыкарымі вачыма, а Ганне з Лунінца – мужныя асілкі з вялікім торсам.
Ці гэта таямнічая ўлада спалучэння літар, ці гэта чарада выпадковых падзей, пакуль невядома.Відавочна толькі адно,на бліжэйшыя гады іх жыццёвыя шляхі цесна звязаны банальнай лічбай «10», нумарам іх студэнцкай групы.
Кацярына АЗАРАНКА
Каментарыi
#3Ravik 2008-04-0319:02:48Vos' i ya ne naradujusya!
Чаму эколагі супраць ГЭС на Нёмане і якія шкоды яна можа прынесці?
Пра гэта і іншае слухайце ў рэпартажы з эка-летніку, проста з будаўнічай пляцоўкі!
(3:14 хв., 1.11 МБ) Спампаваць
Ці з’яўляюцца словы тыпу кіруемы, рэкламуемы, аналізуемы характэрнымі для беларускай мовы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:28 хв., 872 КБ) Спампаваць
Гарадзенцы напісалі тэсты найлепш з усіх беларусаў. Пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання гэтага году слухайце на “Тваім стылі”!
Рэпартаж з адкрытай пляцоўкі парка Жылібера слухайце на “Тваім стылі”.
(2:15 хв., 794 KБ) Спампаваць
Як знаёміліся студэнты Гродзенскага універсітэта ў 1945 годзе? Хто быў прататыпам гераіні рамана “Данута” Аляксея Карпюка? Пра гэта і не толькі слухайце на “Тваім стылі” з аповеду Інгі Анатольеўны Карпюк. (14:04 хв., 5.65 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-04-0319:02:48 Vos' i ya ne naradujusya!
2008-04-0318:48:54 Фантастыка!
2008-04-0318:40:46 Malajchyna, Kaciaryna! Ne naradujusia za ciabe!