| УСТУПЛЕННЕ Ў ЕС – ГЭТА НЕ ПРАРЫЎ, ГЭТА НЕАБХОДНАСЦЬ |
|
|
| Піша Васіль ГЕРАСІМЧЫК | |
| 27.03.2008 г. | |
|
Сустрэча з паслом Рэспублікі Балгарыя ў Беларусі Петка Ганчавым і дэлегацыяй г. Плоўдзева адбылася 26 сакавіка ў галоўным корпусе універсітэта імя Янкі Купалы. Першы прарэктар Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын на пачатку сказаў аб тым, што паміж Беларуссю і Балгарыяй заўсёды існавалі цесныя сувязі: «Між намі шмат агульнага, мы маем агульную культуру... Важна ведаць сваю культуру, каб не адчуваць сябе самотным у гэтым свеце глабалізацыі». Петка Ганчаў прачытаў для гродзенскіх студэнтаў лекцыю «Станаўленне славянскай цывілізацыі з’яўляецца яе асабістай справай». «Як станавілася славянска-праваслаўная цывілізацыя? Думаюць, што гэта адбывалася пад уплывам Рымска-Візантыйскай імперыі. Гэта не зусім так. Гэта яе асабістая справа. Справа некалькіх геапалітычных прарываў – калі працэсы ідуць у адным накірунку і раптам з’яўляецца нешта (вялікая асоба, падзея), што кардынальна змяняе лінію развіцця». Галоўным аспектам яго лекцыі была дзейнасць стваральнікаў славянскай пісьменнасці Кірыла і Мефодзія, якіх спадар пасол назваў «балгарамі». Пасля прачытанай лекцыі спадар пасол адказаў на некалькі пытанняў студэнтаў. Так, на пытанне аб тым, якія агульныя крытэрыі мае славянская цывілізацыя і што агульнага паміж Беларуссю і Балгарыяй, было сказана: «…духоўная культура, пісьмовасць, мова, спецыфічная рэлігія, культура, гістарычны лад, які склаўся…» На пытанне «Ці з’яўляецца ўступленне ў ЕС для Балгарыі геапалітычным прарывам?» спадар пасол адказаў: «…гэта не прарыў, а неабходнасць». Было зададзена пытанне і наконт нацыянальных святаў Балгарыі. Спадар пасол адказаў, што галоўнымі лічацца два святы – Дзень вызвалення Балгарыі ад асманскага іга (3 сакавіка) і Свята балгарскай культуры і славянскай пісьмовасці (24 траўня). Петка Ганчаў падзяліўся тым, што ён з’яўляецца ініцыятарам распрацоўкі Агульнаславянскай энцыклапедыі, над якой зараз актыўна ідзе праца ў шэрагу Акадэмій навук славянскіх дзяржаў. Напрыканцы спадар пасол сказаў: «Славянскія народы не з’яўляюцца другім сортам дзяржаў. Мы знаходзімся ў розных саюзах. Гэта не бяда. Ідуць працэсы глабалізацыі, і чым больш мы кантактуем, тым больш мастоў мы наводзім між нашымі краінамі». Васіль ГЕРАСІМЧЫК |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












