Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
На працягу тыдня ў Гродна працавала група нямецкіх студэнтаў-гісторыкаў з Еўрапейскага універсітэта Viadrina (Франкфурт-на-Одеры). Мэтай падарожжа ў беларускі горад стала вывучэнне гісторыі гродзенскага гета. Разам са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы нямецкія даследчыкі параўноўвалі выявы Гродна на старых фотаздымках часоў вайны з сучаснымі ладшафтамі. Вынікі працы ў выглядзе відэафільма былі прэзентаваны на Міжнародным круглым стале па праблемах Халакосту.
Праца беларускіх і нямецкіх студэнтаў у межах сумеснага праекта атрымалася насычанай і рэзультатыўнай. Як адзначылі нямецкія госці, цяпер перад імі стаіць мэта стварэння спецыяльнага даведніка па Гродна, дзе асвятлялася б гісторыя гарадзенскіх яўрэяў. Падобны праект ужо быў рэалізаваны на Беласточчыне. Як адзначыў кіраўнік нямецкай групы доктар Фелікс Акерман, усе 12 студэнтаў з Франкфурта самастойна выбралі гісторыю Гродна часоў вайны як аб’ект сваіх навуковых пошукаў. «Галоўнае цяпер не прыпыняцца на дасягнутым і працягваць узаемадзеянне далей», – зазначыў спадар Фелікс на выніковай сустрэчы з беларускімі сябрамі.
Ана Шлёгель, універсітэт Viadrina: «Я ад’язжаю з вельмі добрымі пачуццямі. Калі мы сюды ехалі, мы не зусім уяўлялі, што нас чакае. У нас засталося вельмі шмат прыемных уражанняў, мы едзем дамоў з цудоўнымі вынікамі нашай даследчыцкай працы. Нас прынялі як сяброў, мы заўсёды можам прыехаць зноў, і я думаю, гэта адбудзецца зусім скора. Спадзяюся, што нашы ўражанні будуць яшчэ раз і яшчэ раз падцверджаны».
Сабіне Гольшмідт (злева), універсітэт Viadrina: «Гродна сапраўды вельмі ўтульны горад. Вельмі чысты. Шмат прыгожых будынкаў. Гродна мне, ды і ўсім нам, вельмі спадабаўся. Мы мелі рэалізаваць тут свой навуковы праект, і мы яго рэалізавалі, таму што працавалі разам з беларускімі сябрамі. Гэта сумесная праца. Мы абявязкова прыедзем сюды зноў і працягнем вывучаць гісторыю гэтага горада. Я не ведаю планаў нашых кіраўнікоў, але я з задавальненнем прыехала б сюды зноў».
Грегор Лерш, універсітэт Viadrina: «Я займаюся вывучэннем культуры, таму гісторыя гета не з’яўляецца тэмай маіх навуковых пошукаў. Аднак, я прыемна ўражаны нашай працай».
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць