Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Чарговай ахвярай гарадзенскай “рэканструкцыі” сталіся легендарныя бардзюрыны са штампам “MAGISTRAT GRODNO”. Бардзюрыны выкарчавалі і вывезлі на будаўнічую “звалку”. Адбылося гэта насуперак шматлікім абяцанням уладаў вярнуць бардзюрыны на Савецкую.
Замест іх на ходніках Савецкай вуліцы будуць ляжаць бардзюрыны з дарагога граніту.
“MAGISTRAT” выкарчавалі з ходнікаў Савецкай яшчэ тыдзень таму. Пад час карчавання абаронцам Гародні і гісторыкам, якія сабраліся тады на Савецкай, інжынеры з будаўнікамі паведамілі, што бардзюры вывозяцца часова, толькі на перыяд “аднаўленчых” працаў. Пасля па БТ быў паказаны сюжэт, дзе гарадзенскія чыноўнікі таксама даводзілі, што кожная бардзюрына вернецца на сваё месца, тое ж абяцаў мэр Антоненка журналісту каналу ОРТ. Аднак як паведаміў на днях чыноўнік ЖКГ Аляксандр Архіпаў, бардзюры ўжо даўно знаходзяцца на “звалцы” будматэрыялаў і чакаюць пакуль іх развязуць па спальных раёнах горада, дзе двары патрабуюццца ў рамонце. На Савецкую іх вяртаць не будуць з прычыны “паколатасці” бардзюрын.
Замест жа старадаўніх бардзюрын “MAGISTRATGRODNO” будуць ляжаць гранітныя.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць