| ГЭТА ВАМ НЕ “САНТА БАРБАРА”! |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 14.02.2008 г. | |
|
Усе серыялы па каханне “адпачываюць”! Ён больш гадзіны сядзеў у рэдакцыі, а мы і не здагадваліся, што гэта - ЁН. Яна, завітаўшы ў офіс і сустрэўшыся з ІМ, так і не здагадвалася, што гэта будзе ЯНА. Далей былі кранальныя словы, кветкі, разгубленыя вочы, гарбата ды торт. Такім неверагодна інтрыгуючым атрымаўся фінал конкурса на лепшае прызнанне ў каханні з дапамогай “Твайго Стылю”! Перамога ў конкурсе была цалкам заслужанай. Пераканайцеся самі, прачытаўшы такое прызнанне… Любоў доўгацерпіць, умілажальваецца, 1 Кор. 13:4-7. люблю – бо веру, веру – бо люблю! Сэрца маё напоўненае ўдзячнасьцю Табе, бо магу быць Тваім сябрам і гэта ёсьць найдаражэйшы дар, які таямнічым чынам змушае з прыемнасьцю аддаваць яшчэ болей. І Госпаду дзякую за тое, што даў Цябе пазнаць, што даў мне найдаражэйшага таварыша; што даў мне паверыць, адчуць гармонію, якую дае прысутнасьць найкаштоўнейшай палоўкі сэрца. Любая, чуеш, нашыя сэрцы вітаюцца:)
хачу дзяліцца сваімі радасьцямі. даражу кожнай хвілінай, перажытай разам цаню кожнае зіхаценьне Тваёй шчырай усьмешкі берагу цёплы позірк Тваіх мудрых вачэй захоўваю пяшчоту Тваіх чулых рук шаную кожнае слова Твайго сэрца люблю Твой ўпэўнены поступ люблю чуць салодкі сьпеў Тваіх вуснаў люблю глядзець на чыны Тваіх рук люблю быць побач з Табой я проста люблю Цябе любіць
Любоў – гэта рашэньне, і я з радасьцю прымаю гэтае рашэньне любіць, любіць неўзіраючыся нінашто… Я люблю… люблю… Любоў – гэта служэньне, і я з адданасьцю прысьвячаю сябе Табе, бо люблю... Любоў – гэта вера, і я з упэўненасьцю кажу ўсяму стварэньню: я люблю, …я кахаю, кахаю… Мілая, дарагая, я Цябе КАХАЮ! Я КАХАЮ
Нашыя героі былі моцна ўзрушаныя. ЁН яшчэ ніколі не выглядаў такім зьбянтэжаным і адначасова шчаслівым. ЯНА аніяк не магла паверыць, што гэтыя словы адрасаваліся ёй. Зрэшты, дамо слова самім нашым героям:
Янка : – Гэты тэкст мне паклаўся на сэрца – ён быў абсалютна шчыры. Я нараджаў яго у галаве доўга, гэта павінна было гучаць бездакорна. Да напісання гэтага прызнання мяне натхніла адна дзяўчына – і гэта дзяўчына тут. Дзяўчына, якую я назваў дзіўным імём АГНІ…Калі вы прачытаеце гэта імя наадварот – вы зразуееце, каму гэта прысвячалася
Інга: – Учора якраз з Янкай размаўлялі і ён увесь час пытаўся, калі і дзе я буду. Я думала , чаго ён так сакрэтнічае, а ён, аказваецца, вось што надумаў! Заўтра нашыя пераможцы конкурса, якія пазнаёміліся толькі месяц таму, будуць мець абяцаную намі рамантычную вячэру ў адной з гарадзенскіх рэстарацый. |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













Каментарыi
2008-02-1902:35:14 fota Inhi u viersie staronki "Tvajho Styliu". dziauszyna z ruzhovaj kvietkaj:)
2008-02-1811:25:53 А дзе ж меч і конь, Янка? :)
2008-02-1715:46:30 а дзе фотка Інгі?
2008-02-1615:32:37 slovy sapraudy pryhozyja i "abaldziennyja", halounaje ad serca. ja heta vedaju i adchuvaju, i dziakuju ad usiaho serca za ich :)
pashancavala?.. pakul nie vedaju mabyc tak
2008-02-1605:24:08 а-бал-дзець!
(8
2008-02-1521:35:25 Пашанцавала табе, Агни!!! И я так хачуууууу!