Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Пачатак кампаніі пратэсту па выратаванні Старой Горадні: 20-хвілінны флэш-моб на Старым мосце, які паводле планаў рэканструкцыі будзе пашыраны да чатырох палос руху. Удзельнікі акцыі вывесілі расцяжку “Не губіце Гродна” іпавязалі чырвоныя стужкі. Па словах удзельнікаў акцыі, яны сімвалізуюць жыццё і барацьбу грамадзкасці за гістарычную спадчыну Гародні.
29 красавіка.
Акцыя ў абарону двухпавярховага жылога дома ХІХ стагоддзя, які ўжо пачынаюць разбіраць. На будынку, які знаходзіцца ў 15 метрах ад КДБ, моладзь прыладзіла расцяжку са словамі “СТОП, ВАНДАЛЫ “ і расставіла свечкі.
1 траўня.
Гарадзнескія актывісты распачалі акцыю па зборы подпісаў у абарону горада. Сабраныя подпісы разам з заявай будуць накіраваны ў абласную пракуратуру з нагоды ”рэканструкцыі “ старой часткі горада. У заяве ўзгадваюцца пералічаныя парушэнні заканадаўства ў галіне аховы культурнай спадчыны.
2 траўня.
Першы вулічны канфлікт. Каля сінагогі пачаліся будаўнічыя працы - пракапалі траншэі, пачаліпрацу бульдозеры. Каля 10 моладзевых актывістаў сталі на іх шляху, яны ж выклікалі міліцыянтаў, каб зафіксаваць факт парушэння ахоўнай зоны. Міліцыянты адмовілася складаць пратакол, спаслаўшыся на тое, што яны дзейнічаюць у адпаведнасці з прамым загадам ўладаў. Калі бульдозер ізноў пачаў працу, моладзь паспрабавала спыніць яго. ”Міліцыянеры пачалі адпіхваць нас, штурхалі нават цяжарную дзяўчыну, а другой моцна скруцілі рукі” - кажа відавочца Валеры Руселік. Затрымалі 5 чалавек, карэспандэнта радыё “Свабода“ Міхаіла Карневіча прымусілі знішчыць фотаздымкі зробленыя пад час сутычкі. Затрыманых выпусцілі без складання пратаколаў.
3 траўня.
Прадстаўнікі гарадзенскай інтэлігеныцыі выступілі з заявй аб стварэнні ініцыятыўнай групы па арганізацыі мясцовага рэферэндума. На ім будуць узняты пытанні аб рэканструкцыі старой часткі горада.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць