падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

ГОРАДНЯ – ГОРАД КАМПОСЦЕРАЎ! Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
25.10.2007 г.

КампосцерПакуль сталіца пераходзіць на электронныя сродкі аплаты праезду, у Горадні адначасова “катаюцца” ажно чатыры мадэлі механічных кампосцераў. Горадня, напэўна, адзіны горад Беларусі з такой разнастайнасцю мадэлей кампосцераў!

Мадэль першая: кампосцер КП-74.

Самы распаўсюджаны, самы надзейны і самы зручны!( як для вадзіцелей, так і пасажыраў)   Тыповы савецкі варыянт. Вялікі, металічны, шэры, з правага боку бліскучая клямка, апускаецца-паднімаецца. 

Колькі ён каштуе, ужо ніхто не памятае, бо з’явіўся ён у 1974 годзе, і дагэтуль працуе! Выпускалі іх на Калініградскім машынабудаўнічым заводзе.

Дзе зараз іх можна знайсці? Толькі перакупіць спісаныя кампосцеры ў гарадах з больш прасунутай сістэмай праезду. Тым не менш на форумах людзі наракаюць на новыя электронныя кампосцеры і турнікеты, жадаюць вярнуцца да “чугунка”.

Колькі іх па горадзе - гэта ўсе гарадзенскія тралейбусы - ужо 600 штук. Дадаць да гэтага прыкладна 200 аўтобусаў па чатыры-восем у кожным, атрымліваецца не менш за паўтары тысячы! Варыянт “дзірак” вадзіцель змяняе два  разы на дзень.

Зламаць такую махіну амаль немагчыма, корпус невядомыя савецкія майстры зрабілі нібыта на стагоддзі. Але ж адно “тонкае” месца ў ім ёсць – іголачкі, якія пракалваюць дзірачкі ў білеце – яны, па словах рамонтнікаў, ламаюцца часцей за ўсё.

Мадэль другая: кампосцер “чырвоненькі”.

Такі пласмасавы, з высунутым празрыстым, каб былі бачны “канфеці”, носам. Здалёк нагадвае лыч парася. 

Асабліва прывабны для  мужчын: амаль кожны лічыць неабходным з усяго маху “бацнуць” па ім (каб гарантавана прабілася). Ад гэтага мяккі пластык і  трышчыць, таму па якасці гэты кампосцер на другім месцы.

Якой ён мадэлі і дзе яго вырабляюць, нашыя транспартнікі не памятаюць. Колькасць таксама невядомая. Зручны для вадзіцеляў: каб змяніць у ім пласцінку не трэба раскручваць увесь корпус.

Мадэль трэцяя: кампосцер з “клёпкачкай”.

Не ведаю, як яго яшчэ назваць, бо афіцыйны нумар ён страціў дзесці ў архіўных тэчках. Нагадвае жалезную запалкавую каробку. Па ўзросце ён самы новы. Але самы нязручны і неякасны. Не можа прабіць адразу 2 талона. Лёгка гнецца. Ніхто з транспартнікаў пра яго нават гаварыць не хоча.

Мадэль чацвёртая: каробачка.

Напэўна, самая загадкавая. Супрацоўнікі аўтапарку не могуць прыгадаць, калі ён з’явіўся і дзе вырабляўся. Але мадэль дастаткова надзейная, амаль як і КП-74. “Сур’езны” металічны корпус, дзякуючы сваёй канструкцыі можа прабіваць адразу да пяці талончыкаў, ці нават больш – усё залежыць ад таго, колькі пасажыр здолее талончыкаў уставіць і наколькі моцна “бацне”. Сустракаецца адносна рэдка і толькі ў аўтобусах.

Ноў-хаў ад гарадзенскага аўтапарка: электронны кампосцер!

Невядомы майстар-рамонтнік з аўтобуснага парка нейкім чынам прыладзіў да КП-74 аўтаматычную сістэму блакіроўкі! Зараз у двух аўтобусах горада вадзіцель, убачыўшы на прыпынку кантралёраў, націскае на гузік - і ніхто больш талон не праб’е. Дарэчы скаргі на такую сістэму ўжо прыляцелі ў аўтапарк: людзі проста не паспяваюць усе зрабіць.

З часам прагрэс дойдзе і да нашага горада – з’явяцца электронныя сістэмы, можа, і са спадарожнікавымі навігатарамі, як у Эўропе. Пагаворваюць, што ўжо досыць хутка. А КП-шкі, напэўна, яшчэ будуць жыць, і гарадзенцы ганарліва перададуць іх якому яшчэ гарадку… 

Надзейка Завіноўская

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY