| ГРОДЗЕНЦЫ Ў ВОЛЬНЫ ЧАС |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 10.01.2008 г. | |
|
Зімовыя святы самыя працяглыя і доўгачаканыя. Таму і ўзнікла чарговае пытанне да гарадзенцаў у нашым традыцыйным апытанні – ЯК ВЫ ПРАВОДЗІЦЕ СВОЙ ВОЛЬНЫ ЧАС? Адказвалі па-рознаму. Некаторыя проста гаворылі: спім. Але амаль ўсе вызначалі прагулкі і сустрэчы з сябрамі. Такім чынам, можна сказаць, што гарадзенцам падабаецца шпацыраваць і камунікаваць.
Ізотавы: Гуляем, падарожнічаем, ходзім ў музэі, час ад часу – у госці. А увогуле, займаемся з унучкамі.
Таццяна Гуліда: Хаджу ў госці, езджу на дачу, калядую. Праўда, у гэтым годзе яшчэ не калядавала, але буду.
Ірына Мікалаеўна са спадарожнікам (які пажадаў застацца невядомым): Пасля застолляў вядзем здаровы лад жыцця, гуляем у горадзе.
Воля, 9 год: Перад святамі гуляю з сяброўкамі ва двары і дапамагаю бацькам.
Юлія, прадавец: Я ўсе святы працавала, таму што прадавец у навагадняй секцыі. А адпачываць буду, калі ў людзей закончацца святы.
Лілія, навучэнка: я толькі сёння прыехала з Мінска. Калі быць шчырай, я б лепей засталася ў Гародні. Тут я з сяброўкай гуляю па Савецкай, па крамам. Такі Калядны шопінг.
Маладзёны Ігар і Вольга: Граю музыку (ён). У нас маленькае дзіця, ўвесь час праводзім з ім і ладзім святы (Яна).
Ганна, навучэнка: Гуляю, адпачываю і вучуся – рыхтуюся да ЦТ.
Дар'я: Катаюся на коўзанках у Лядовым палацы, гуляю з сябрамі. А зараз закупалі падарункі для знаёмых.
Алеся: Я большую частку часу праводжу за кампутарам, «завісаю» ў інтэрнэце.
Ксеня, Каця, Даша: Ходзім у кіно, у парк, кафэ. Увогуле, самае лепшае месца для сустрэч з сябрамі – ёлка на Савецкай плошчы.
Алеся ПАРФЁНЕНКА Дар’я КУЛІНКА Фота Алінкі НОВІК |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|




















