падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

ГУСАРЫ ГРОШАЙ НЕ БЯРУЦЬ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой Стыль   
28.02.2008 г.

Упэўніцца ў гэтым гарадзенцы могуць на канцэртах тэатру гумару «Кан-Кан». Мастацкі кіраўнік «Кан-Кану» Вячаслаў Фёдаравіч Cяліцкі знайшоў некалькі хвілін для карэспандэнта ТС.

– «Кан-Кан» – ужо далёка не малады тэатр. Вячаслаў Фёдаравіч, калі ласка, распавядзіце сцісла ягоную гісторыю.

– Тое, што мы маем зараз – гэта дзецішча факультэту фізічнай культуры ўніверсітэту Янкі Купалы. Нарадзіўся «Кан-Кан» у 1990 годзе. Спачатку нас называлі агітбрыгадай. Ну, такі час – тады ўсё было агітбрыгадай. Потым пачалі набіраць народ з універу, далей - з гораду. Потым пайшло хучэй – з 93-га году мы супрацоўнічаем з Сяргеем Уладзіміравічам Курыленка. Дзякуючы гэтаму, ўжо даем канцэрты па горадзе, намі нават пачалі цікавіцца газеты. А ў 96-ым нас запрасілі на рэспубліканскі фэстываль, дзе мы атрымалі гран-пры, праз год ізноў гран-пры і з гэтага моманту пайшлі запрашэнні з Расеі, з Украіны. І зараз Кан-Кан лаўрэат шматлікіх узнагарод, прэмій. А не так даўно, мы атрымалі званне «Народнага тэатру гумару».  

Вы заўсёды марылі аб кар’еры прафесыянальнага гумарыстычнага актора? Калі так, то чаму не пайшлі на тэатральны факультэт?

– Марыць, то марыў, але гэта было на ўзроўні...ну, як марыць стаць касманаўтам. Так, спрабаваў паступіць у тэатралку, але ні ў каго аніякай цікавасьці не вызваў. А паколькі даволі сур’ёзна займаўся спортам, то пайшоў на фізкультурны факультэт. Дарэчы ўвесь час гэдак ішло – спорт і тэатр, тэатр і спорт, але потым пайшлі ў нас узнагароды розныя, дый траўма яшчэ...Таму са спортам прыйшлося завязваць.

А адкуль увогуле з’явілася ідэя стварыць свой тэатр? Ад нечага рабіць?

– Ад нечага рабіць! Павер, на фізычным факультэце заўсёды ёсьць «што рабіць»! Проста яшчэ ў школе шмат чуў пра студэнтскае жыццё. Якое яно, як мне здавалася, вясёлае і цікавае. А насамрэч аказалася даволі нудна. Калі зараз хоць ёсць клюбы розныя, дыскатэкі, дык у той час дыскатэкі праводзіліся ў галоўным корпусе і гэта было свята.

Не, не столькі ад нечага рабіць, колькі ад жаданьня весяліць сябе і іншых. Дарэчы наша «агітбрыгада» была не адзінай, у той самы час ва ўніверы было яшчэ тры гурткі, што рабілі больш-менш тое самае, што і мы.

Штосьці мне падказвае, што наступнае пытанне вам задаюць даволі часта. Але ўсё ж такі... Чаму тэатр называецца менавіта «Кан-Кан»?

– Насамрэч, мы даволі доўга думалі, як назваць тэатр, і выбралі «Кан-Кан» перш за ўсё з-за разбіўкі. Ў сэнсе, паміж мініяцюрамі – мелодыя лёгка пазнаецца і падтрымлівае неабходны настрой. Ну, і як я ўжо казаў, вучыліся мы на фізкультурным факультэце. Тады нам дзяўчыны падаравалі такога мядзведзя, танцуючага «Кан-Кан». Першы час мы папросту вешалі яго недзе ззаду, на сценцы, як хоць нейкі варыянт антуражу.

Які канцэрт вы лічыце самым паспяховым?  

– О! Ну, канешне 94 год. Самая вялікая заля ў Гродна – гэта тут, у «Афіцэрах». Сюды ўціснулася больш за тысячу чалавек.

Вядома, што ваш тэатр найбольш вядомы на Беларусі і за яе межамі. Але можа ёсьць яшчэ падобныя калектывы?

Раней было шмат, але потым, як пайшоў угору «КВЗ», то адна палова кінула, а другая падалася туды. Зараз тэатраў такога тыпу напэўна няма, можа толькі Хрыстафор. Больш у Беларусі нічога вядомага няма, дый у Расеі ня вельмі. У Польшчы – так. Там вельмі шмат гэтых кабарэтаў, але гэта крыху не тое. Нас не вельмі разумеюць там, іх – тут. Зусім другая культура. Зараз многія намагаюцца адраджаць гэты стыль, але на справе аказваецца, што адраджаць няма каму. Вось ня так даўно ў Цюмені, была такая спроба, дык нас запрасілі выкладаць там акторскае майстэрства. 

– Чаму ж тады, можна сказаць адзіны тэатр такога тыпу, сядзіць у Гродна, а не перабярэцца ў Менск? Усё ж такі сталіца.

Нам ужо лягчэй было б перабрацца ў Маскву. Як толькі мы пачалі так сур’ёзна ездіць у Менск, адразу адчулі, як нехта нам суе палкі ў колы. Карацей, там шмат такіх гурткоў, што часцей за ўсё зарабляюць на жаніцьбах, імянінах і г.д. І там нічога лепшага не ведаюць, калі ж прыходзім мы, то раптам усе яны становяцца непатрэбнымі і на і забываюцца. Нам аднойчы так і сказалі: «Застаўце нам гэты Менск, бо вы ж у Маскву ды на Украіну ездзіць можаце». Можа гэта і правільна. Але гэта канешне не значыць, што мы у Менску не выступаем. Дарэчы, напэўна там і спёрлі ў нас мініяцюру «махнаты чмель». Я яе прыдумаў у 90м годзе, а зараз гэта проста народная ўласнасьць. Колькі разоў бачыў яе, не ў сваім выкананні. Нават у Цюмені я меў гонар размаўляць з аўтарам «Чмяля». Малады чалавек, даволі нахабна заявіў, што гэта ён разам з сябрамі прыдумаў гэтую мініяцюру, негледзячы на тое, што у 90-ым годзе яму было гадоў дзесяць. Нават калі давалі канцэрт у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, у горадзе Надым (50 кіламетраў ад палярнага кола) у зале знайшлося 8 чалавек, што бачылі гэты нумар не ў нашым выкананні.

– Якія перспектывы ў «Кан-Кана» праз пяць, дзесяць, год? У ідэальным варыянце.

Калі усё будзе добра, мая мара....ня ведаю, як атрымаецца ў Гародні, але хацелася б тут. Стварыць Маладзёвы Тэатр Гумару. Каб там была і эстрадная мініяцюра, і вакальная школа, і аперэты можна было б ставіць. Усё звязанае з гумарам. Карацей нешта накшталт Драматычнага тэатру нашага. Каб раз на тыдзень была моцная праграма, на якую можна было збіраць народ.

Усевалад ШЛЫКАЎ

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY