Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння
працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў
Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства
пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай
"Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы
ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў,
кандытараў і павароў.
Салодкія
падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі
псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.
Як вядома, Раство і Новы Год – гэта час, калі ля сьвяточнага стала зьбіраецца ўся сям’я. Але ёсьць дзеці, што не маюць магчымасьці спраўляць сьвяты разам са сваімі бацькамі, бо тыя занятыя “іншымі справамі”. Карэспандэнт ТС наведаў ялінку ў Дзіцячым доме зьмешанага тыпу. У той час там панавала шчырая сямейная атмасфэра.
Імяніны Дзіцячага дому супадаюць з Новым Годам. З гэтай нагоды спонсары з ног да галавы адорваюць дзетак падарункамі. У гэты раз яны пацешылі ня толькі дзяцей, але і сам Дзіцячы дом. Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну разам з Аддзелам адукацыі падаравала новы мікрааўтобус. “Пінскдрэў” падараваў новую мэблю, Белаграпрамбанк – новы кампутар. Матэрыяльная дапамога была прадастаўленая праз Фонд Міру, Шклозавод, Гроднатурыст і Межрайаграснаб. Калі б я вырашыў пералічыць усіх спонсараў, гэта заняло б зашмат месца. Аднак галоўнае не колькасьць спонсараў, а тое, што яна з года ў год павялічваецца.Выхаванцы Дзіцячага дому павіталі гасьцей канцэртам, дзе прадэманстравалі свае таленты. Песьні й танцы, што гучалі і “грукаталі” больш за гадзіну, расчулілі ўсіх. У Дзіцячы дом зьмешанага тыпу ўладкоўваюцца дзеці ва ўзросьце ад 3 да18 гадоў. Многія думаюць, што ў такіх установах знаходзяцца сіроты. Але насамрэч гэта не так. У пераважнай колькасьці зь іх ёсьць і мама й тата. Але яны пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Галоўнай, калі не адзінай, прычынай гэтага з’яўляецца алкагалізм. Дзетак стараюцца выратаваць ад таго ладу жыцьця, што быў абраны праз іх бацькоў. Нягледзячы на гэта яны ўсё роўна кахаюць сваіх маму з татай, і спадзяюцца вярнуцца да іх. Тым больш, што некаторыя бацьківяртаюцца на шлях сапраўдны, але часьцей за ўсё не могуць вытрымаць доўга, і дзеці вяртаюцца у Дзіцячы дом...
У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі! (09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць
Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”. (08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай. (04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч. (03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць
Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць