падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Ад сёння на хвалі 98,4 гарадзенцы могуць слухаць "Альфа Радыё".

20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

астатнія навіны >>>

ЖЫРОВІЦЫ: СЯБРОЎСТВА, НАВУКА, ДЫЯЛОГ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 2
ГоршаяЛепшая 
Піша Міхаіл СКАЎЦКІ,   
10.04.2008 г.

 Чарговая сустрэча студэнтаў ГрДУ імя Я.Купалы і навучэнцаў мінскіх духоўных школ адбылася ў Жыровіцах. Удзельнікі сумеснага семінару разгледзелі падзеі царкоўнай гісторыі канца XVI – пачатку XVII стагоддзяў. Падчас семінару абмяркоўваліся праблемы царкоўнай уніі, узаемадзеяння розных канфесій на беларускіх землях…  

 

 

 

 

 

 

 Першая падобная сустрэча адбылася ў лістападзе мінулага года. На гэты раз дыскусія атрымалася не менш цікавай і насычанай. Амаль кожнае выступленне дапаўнялася шматлікімі каментарыямі з боку аудыторыі. Сам семінар па часе заняў каля шасці гадзін. І гэта не дзіўна, улічваючы актуальнасць разглядаемых пытанняў. Выступленні тычыліся стану Праваслаўнай Царквы на беларускіх землях у XVII стагоддзі, ерэтычных, рэфармацыйных і уніяцкіх рухаў. Калі госці закраналі  лёсавызначальныя падзеі ў гістарычным ракурсе, то для навучэнцаў духоўных школ важна было падкрэсліць багаслоўскі кантэкст. Семінарысты з цікавасцю слухалі прапановы гісторыкаў. «У XVII стагоддзі адбываліся працэсы, якія можна пры пэўных акалічнасцях назваць праваслаўнай рэфармацыяй» – сцвярджаў адзін з гродзенскіх гісторыкаў. «Праваслаўная рэфармацыя – гэта нонсенс! » – апелявалі багасловы.  І ўжо пасля семінару, калі на гадзінніку было за поўнач, размова працягвалася ў неафіцыйным фармаце.  

...Вяртаючыся позняй ноччу пасля насычанага разумовай дзейнасцю дня на месца свайго начлегу, я заўважыў, якая цудоўная і непаўторная цішыня валадарыць у Жыровіцах! Там, у Вялікім Горадзе, яе так не хапае, а тут яна ўся зіхаціць у незвычайна зорным небе. Неаднаразова я чуў пра асалоду, якую адчуваюць ад гэтай цішыні семінарысты з Мінска, Гомеля і іншых «трошкі-мега-полісаў»...

Больш за чатырыста год Свята-Успенцкі Жыровіцкі манастыр з’яўляецца цэнтрам духоўнага жыцця Беларусі. Ён быў заснаваны на месцы яўлення цудадзейнай іконы , якая сёння ўшаноўваецца як адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі. Сцвярджаецца, што ў 1470 годзе мясцовыя пастухі ў лесе ў галінах дзікай грушы ўбачылі свячэнне. Свет зыходзіў ад іконы, якая ўяўляла сабой невялікі авал дробназярністага граніту з выявай Божай Маці і дзіця. Пастухі аднеслі ікону мясцоваму шляхцічу, які не звярнуў асаблівай увагі на расказы сваіх людзей, а рэліквію паклаў у шкатулку. Ікона раптам знікла. Праз некалькі дзён тыя ж пастухі знайшлі святыню на тым жа месцы. На гэты раз шляхціч сур’ёзна аднёсся да справы і збудаваў на месцы з’яўлення іконы драўляную царкву. Праз паўстагоддзя ў Жыровіцах здарыўся моцны пажар, царква была знішчана агнём. Але на пажарышчы іконы не было. Надзея знайсці рэліквію знікла, калі раптам дзеці, якія гулялі побач з пажарышчам, убачылі на вялізным камяні Божую Маці. Яна трымала ў руках маленькую ікону. Выратаваная самой Божай Маці святыня па сённяшні дзень захоўваецца ў манастыры. На ёй можна бачыць сляды агню.

 ...Днём машынапаток у Жыровіцах – хутчэй умоўнасць, даніна сучаснасці, тут нават аўтобусы не вельмі шумяць. Людзі жывуць у спакойным аптымістычна-містычным рытме. Зрэдку можна заўважыць, што вакол існуе нібы дзве паралелі. Адна з іх – гэта свет манастыра, дзе працякае размеранае жыццё манахаў, святароў, навучэнцаў духоўных школ. Дарэчы, семінарысты дабразычліва аднесліся да маёй спробы правесці паралель паміж імі і сюжэтам гогалеўскага «Вія». Маўляў, усё чалавечае ўласціва людзям. Здаецца, з «усяго чалавечага» семінарысты выхоўваюць толькі лепшае. Нават у інтэрнаце для навучэнцаў семінарыі, дзе жылі і мы, нельга было пачуць абразу ці лаянку. Аднойчы ноччу мы сталі сведкамі нечага нецэнзурнага, але гэта даносіліся галасы з вуліцы, дзе, напэўна не зусім цвярозыя хлопцы, вяртаючыся з мясцовага клуба, «абмяркоўвалі» прэтэндэнтаў на руку нейкай дзяўчыны (ну гэта калі ў карэктным скароце!). Вось там існуе іншы свет, пазаманастырскі. Як гэта не сумна, але з гэтага свету прыбылі мы і праз два дні мелі вярнуцца назад.   

Шумным турыстычным цэнтрам Жыровіцы становяцца ў нядзелю, калі сюды на багаслужэнне з’язджаюцца сотні вернікаў, праводзяцца дзесяткі экскурсій для турыстаў і паломнікаў. Машын столькі, што на імгненне адчуваеш сябе дома. Здаецца, такая шумлівасць нагадвае больш сярэднявечча, чым постіндустрыяльную эпоху. Як нам паведаміў адзін з паслушнікаў, у некаторыя дні яму даводзіцца праводзіць  пяць-сем экскурсій. Прычым, некалькі экскурсаводаў звычайна працуюць адначасова з рознымі групамі.

Пра Жыровіцы можна расказваць бясконца. Экскурсія па святых месцах уключае наведванне храмаў, заснаваных на святых месцах, якія знаходзяцца на тэрыторыі манаскага двара. Сюды нават семінарысты без бласлаўлення не заходзяць, тут жывуць толькі манахі. У цэнтры знаходзіцца Яўленская царква, дзе ў алтарнай частцы захоўваецца той самы вялізны камень, на якім дзеці ўбачылі Божую Маці. Трошкі далей – храм, у якім знаходзяцца 29 ступенек, па ліку ступенек, якія прайшоў Іісус Хрыстос падчас сустрэчы з Понціем Пілатам. Гэта ўнікальны помнік, падобная сімвалічная лесвіца ёсць толькі ў Ватыкане. У манаскім садзе можна ўбачыць незвычайны «пчаліны храм». 

 

 

 

 Адным з запамінальных момантаў падарожжа з’яўляецца наведванне святой крыніцы з цудадзейнай вадой. Па легендзе, пасля яўлення Божай Маці ў ваколіцах Жыровіц прачнуліся некалькі святых крыніц. І да сённяшняга дня фіксуюцца выпадкі, калі дзякуючы святой вадзе з гэтых крыніц людзі вылечваюцца ад многіх хвароб.

Падчас знаходжання ў Жыровіцах госці з Гродна пазнаёміліся з суровым для звычайнага чалавека укладам жыцця семінарыстаў. Гэта быў час Вялікага посту, што спачатку трошкі смучала.  Аднак нішто не перашкодзіла атрымаць сапраўднае задавальненне ад рацыёну семінарыстскай трапезы. «Я і не думаў, што посная ежа можа быць такой смачнай!» – з задавальненнем канстатаваў адзін з гродзенцаў.

 
Міхаіл СКАЎЦКІ,

фота аўтара 

 

Каментарыi 

  1. #3 alieshka
    2008-04-1200:07:22 Misha, jak zausiody,10 balau tabie. A takija nochy josc taksama u Suprasli (Polshcha, Bielastochchyna). Varta zjezdzic dlia paraunannia:)
  2. #2 fikus
    2008-04-1022:14:27 malajchyna, autar!
  3. #1 агаф я
    2008-04-1020:27:45 Міша, ці не ты сам канстатаваў смачнасць поснай ежы?

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY