Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння
працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў
Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства
пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай
"Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы
ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў,
кандытараў і павароў.
Салодкія
падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі
псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.
КАЛІ ЎСЁ ЗАЧЫНЯЦЬ? Або калі непаслядоўнасць на карысць
Піша Твой стыль
09.11.2007 г.
Народу шмат чаго абяцаюць. Еўрапейскі ўзровень жыцця, сапраўдную сацыяльную арыятнаванасць дзяржавы, нават – танную каўбасу. З Еўропай Беларусь цяжка і дагэтуль параўнаць, нядаўна скасаваль ільготу, а якасная каўбаса не таннее. Але сёння размова пойдзе пра іншыя абяцанкі. Абяцанкі-“страшылкі”.
МОСТ
Дата закрыцця Старога маста ў Горадні пераносілася некалькі разоў. Поўнае блакаванне яго было абяцана чыноўнікамі на другую палову кастрычніка бягучага году. Але тады мы ўбачылі толькі пантонны мост у 200 метрах ад Старога. Хадзіць па ім боязна – укачвае, ды падлога з дрэва, якое ў некаторых месцах ужо праламалася. Цяжка ўявіць, у якім ён будзе стане за час “рэканструкцыі” Старога маста.Паводле“Гродзенскай праўды” яна будзе каштаваць не 400 млрд. рублёў, а 100 млрд. і працягнецца 8 год. Пазней, дата закрыцця Старога маста – 7 лістапада. Але цяпер дакладнай даты закрыццяніхто не дае. Застаецца толькі чакаць і загадзя планаваць свае перамяшчэнні па гораду.
ШПІТАЛЬ
Таксама, ў снежні 2007 году плануецца часовы пераезд аднаго з карпусоў Абласнога клінічнага шпіталю, дзе ідзе рамонт, у будынак былой чыгуначнай бальніцы. Другая з іх была пераведзена з баланса ведамства беларускай чыгункі на баланс кіравання аховы здароўя аблвыканкама. Тут будуць размешчаны такія аддзяленні, як гематалогія, рэўматалогія, уралогія і мікрахірургія вока. Нагадаем, што за год у чыгуначным шпіталі лячылася каля трох с паловай тысячаў чалавек – гэта як работнікі чыгункі, так і іншыя пацыенты. Цяпер яшчэ вырашаецца, што будзе знаходзіцца ў гэтым будынку праз 2-3 гады.
МІНІ-РЫНКІ
Абяцанае хуткае закрыццё шэрагу міні-рынкаў у Гродна адцягваецца на невызначыны час.
Бадай, няма ў Беларусі чалавека, які хоць раз не быў бы на міні-рынку. Менавіта там ён набывае “хлеб свой штодзёны”, які можа задаволіць самыя разнастайныя фінансавыя магчымасці. Тым не меньш, доля неарганізаванага рынка ў нашым горадзе складае 29% ад аб’ёму гандля. Як паведаміў мне старэйшы адміністратар па міні–рынкам ЗАТ “ГроднаГандальСэрвіс” Генадзь Марчук, вясной і летам гэтага году сапраўды было запланавана закрыццё міні-рынка “Фарты”. Гэта было абумоўлена тым, што гандлёвы дом “Няміга – Фаварыт”, які заходзіцца побач, збіраўся пашырацца за кошт плошчы міні-рынка. Але пакупнікі разам з ІП, аб’яднаўшыся, адстаялі яго. Падобная сітуацыя назіралася і вакол міні-рынка “Фолюш”. Адрознівалася яна толькі тым, што там жадалі правесці дарогу, а міні-рынак быццам бы замінаў. Пазней, паводле сп. Марчука, была перагледжана будаўнічая дакументацыя, і ўлады прыйшлі да адзінага разумнага для ніх рашэння – пакінуць гэты міні-рынак у спакоі. Так сама, на бліжэйшую перспектыву, застануцца дзейнічаць іншыя міні-рынкі. У некаторых з іх, напрыклад “Дзевятоўка” і па вул. Антонава, удасканальваеццаінфраструктура: праведзены вадаправод, каналізацыя і інш.
У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі! (09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць
Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”. (08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай. (04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч. (03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць
Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць