падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Ад сёння на хвалі 98,4 гарадзенцы могуць слухаць "Альфа Радыё".

20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

астатнія навіны >>>

БЯЗМЕЖНАЕ ПАЧУЦЦЁ АДДАНАСЦІ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 
Піша Юля КАТАЖЫНСКАЯ   
14.08.2008 г.

 Другая сусветная вайна прынесла людзям незлічоныя беды і пакуты. Не абышла яна і Наваградак. У чатырох кіламетрах ад яго, у бок Батораўкі, у лесе стаіць крыж – сведка жудаснай гісторыі. Менавіта тут прынялі мучаніцкую смерць адзінаццаць сястёр-назарэтанак.

 Каб прайсці да помніка, трэба ісці па вузкай сцяжынцы зарослага лесу. Потым яна раздвайваецца і невядомая магічная сіла цягне цябе ў патрэбным кірунку. З сёстрамі мы тут і сустрэліся. Яны часта прыязджаюць сюды памаліцца за сясцёр і запаліць свечкі. Адсюль пачынаюцца ўсе іх дарогі. Сёстры распавялі аб жудасных падзеях таго часу.

У 1943 годзе па Наваградку пракацілася хваля арыштаў. І першых забіралі мужчын: бацькоў сем'яў, сыноў. Іх маці, жонкі пайшлі да сясцёр падзяліцца сваім горам. Увесь Наваградак іх добра ведаў, таму што яны вучылі дзетак пры кляштары. Сваім горам  прыходзілі падзяліцца не толькі каталікі, але і мусульмане, габрэі, людзі розных нацыянальнасцяў, веравызнанняў. Сёстры адказвалі спагадай і малітвай.

Аднойчы сёстры пайшлі да святара і сказалі, што калі патрэбна такая ахвяра, хай іх расстраляюць, а людзей адпусцяць. Прысуджаным замянілі смяротнае пакаранне на прымусовыя працы. Сёстрам даслалі вестку, што ім трэба прыйсці ў камісарыят. Увечары, па дарозе сёстры сустрэлі 12-ую  сястру, якая працавала ў шпіталі і хадзіла ў свецкім адзенні. На пытанне вы куды, настаяцельніца Стэла, адказала, каб тая ішла дадому і чакала іх. Але сёстры больш не вярнуліся…

Будынак былога камісарыята стаіць і цяпер, з тымі ж кратамі на вокнах будынак народных дэпутатаў па вул. Міцкевіча. Камеры былі настолькі малыя, што сёстры маліліся крыжом толькі адна магла легчы. Вывезці расстраляць іх хацелі ў той жа вечар, але на запланаваным месцы было шмат сведак   людзі пасвілі кароў. Ноч у камеры, а досвіткам вяртанне на ранейшае месца. Яма была ўжо прыгатаваная хлопчыкам з суседняй вёскі. Пасля растрэлу сясцёр разам з хлопчыкам закапалі.

12-ая сястра сястра Малгажата пачала хвалявацца, што сёстры не вярнуліся, і пайшла іх шукаць.

Адзін чалавек дапамог, пачуўшы гутарку п'яных салдатаў, якія здзейснілі злачынства. Прыйшоў і распавёў, дзе былі расстраляныя. Сястра знайшла гэтае месца і хадзіла туды ўпотай, таму што ўсюды немцы былі. Каб лёгка месца знайсці паставіла маленькі крыжык. А калі сышлі немцы, з'явілася і магчымасць перавезці целы, каб нармалёва пахаваць. Быў сакавік месяц і не было снегу, а людзі прыгатавалі сані. І ўсё думалі, як іх можна перавезці. І ўяўляеце, за ноч выпаў снег!

 Дамавіны стаялі ў Фарным касцёле на квенчніках, прыходзіла шмат людзей памаліцца за сясцёр. Зладзілі Імшу, каб пахаваць па-чалавечы. Пахавалі каля храма.

Святара на той час таксама забралі, а сястра Малгажата адзіная засталася, хавалася ў хатах каля касцёла, а пасля перайшла жыць у сам касцёл. У пакойчыку, дзе падрыхтоўваліся да службы, за шафай і жыла некаторы час, дапамагала людзям.

Потым была афіцыйная эксгумацыя, і сясцёр у саркафагу перанеслі на алтар.

Калі памерла 12-ая сястра, яе пахавалі на свецкіх могілках, але праз некаторы час забралі ў храм. Цяпер яна служка Божая, але напэўна будзе занесена на алтар чакаюць цуда.

Такая вось гісторыя.

Падчас нашай размовы да крыжа ўсё ішлі ды ішлі турысты, з цікавасцю глядзелі на манахіняў і крыж, пастаўлены ў гонар тых, хто за веру заплаціў найвышэйшую цану – аддаў сваё жыццё. І як казаў некалі Пушкін: «сюды не зарасце народная сцяжына».

А на развітанне сёстры далі параду нашым чытачам калі ёсць мара, памаліцеся сёстрам і яна абавязкова споўніцца..

 Як абвестачка:

1 жніўня тут адбылася Святая Імша, прысвечаная 65-гадавіне трагічнай падзеі. На цырымонію прыйшлі не толькі жыхары з навакольных вёсак, але і госці з Польшчы ды Літвы. Асаблівую ўрачыстаць надаваў факт, што Святую Імшу на месцы растрэлу сясцёр-назарэтанак адслужыў біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Антоній Дзям’янка. Гучала слова Божае за нявінна расстраляных ахвяр, ускладаліся кветкі да помніка. Яны аддалі жыцці за нас, а мы павінны захаваць аб іх памяць.

 

 

 

 

 

 

Юля КАТАЖЫНСКАЯ

Фота аўтара

 

Каментарыi 

  1. #2 Жэнік
    2008-08-1812:07:17 Малайчынка!Адразу відаць-профі!Тэкст і фоткі на выдатна!!!
  2. #1 Алеська
    2008-08-1622:11:54 цікава, а помнік ставілі палякі? беларусы не здолелі гэта зрабіць?

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY