| АСВЯТЛЕННЕ ПЕРАДВЫБАРЧАЙ СІТУАЦЫІ Ў БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯХ |
|
|
| Піша БАЖ | |
| 17.07.2008 г. | |
|
Маніторынг «Асвятленне парламентскіх выбараў 2008 года ў беларускіх медыях» мае на мэце высцвятліць, наколькі поўна і ўсебакова беларускія медыя асвятляюць выбрачы працэс ды дзейнасць тых суб’ектаў (як асобаў, так і структур ), якія удзельнічаюць у ім, наколькі публікаваныя матэрыялы адпавядаюць прынцыпам журналісцкай этыкы і прафесійным стандартам журналісцкай працы падчас выбараў. Аб’ектам маніторынгу былі праграмы «Наши новости» (ОНТ), «Панорама недели» (Першы Нацыянальны канал БТ), «Радыёфакт» (Першы нацыянальны канал беларускага радыё), газеты «Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Белорусы и рынок»; інтэрнэт-выданні www.naviny.by, www.tut.by і інтэрнэт-версія Еўрапейскага радыё для Беларусі www.euroradio.fm. Аналіз ахоплівае перыяд чатырох месяцаў – ад1 сакавіка да 1 ліпеня 2008 г. і выкарыстоўвае як якасныя так і колькасныя паказчыкі асвятлення перадвыбарчай сітуацыі. Высновы Шырэйшае асвятленне перадвыбарчага працэсу ды заявы беларускіх афіцыйных асоб ілюструюць, што цяперашнім выбарам надаецца заўважна большая палітычная вага, чым раней. Стасункі Беларусі з Расіяй хоць і захаваюць «саюзніцкую» рыторыку, аднак будуць развівацца ў прагматычным рэчышчы: беларускі бок захавае зацікаўленне нізкімі коштамі на энерганосьбіты і на рынках збыту, а расійскі – стратэгічным кантролем, дамагаючыся яго праз абаронныя і эканамічныя саступкі. У стасунках з Беларуссю Еўрасаюз паступова дыстанцуецца ад дэклараванага раней пакету 12 умоў і пераходзіць да пакрокавай стратэгіі выбудовы адносін з афіцыйным Мінскам, выкарыстоўваючы дзеля гэтага ў тым ліку й больш прагматычны падыход (пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва). Выдае таксама на тое, што беларускі бок спрабуе зрабіць стасункі з Еўрасаюзам рэальным фактарам сваёй замежнай палітыкі. Сацыяльная і эканамічная сітуацыя характарызавалася беларускімі медыямі як адносна стабільная, аднак дзржаўныя медыі (адрозна ад таго, як было напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў) ужо не акцэнтавалі на гэтым увагі. Вяртанне сілавым структурам (галоўнае апірышча рэжыму) раней адмененых льгот і частковая кампенсацыя льгот праезду ў прыгарадным транспарце пеэнсіянерам (адзін з важных сегментаў электарату Лукашэнкі) паказваюць, што самакансалідацыя рэжыму па-ранейшаму ёсць адной з яго палітычных мэт. Можна таксама дапусціць, што ў стасунках улады і некаторых сацыяльных груповак (у раней дзейных сацыяльных кантрактах) пачаліся змены ў кірунку нарастання дынамічнай нераўнавагі (верагоднай сацыяльнай напругі), і гэта будзе выяўляцца паралельна з інфляцыяй і паглыбленнем працэсаў прыватызацыі. Памянёны фактар, аднак, не будзе мець істотнага значэння падчас сёлетняй выбарчай кампаніі. Частка афіцыйнай эліты (перадусім беларускі ўрад) усведамляе новыя пагрозы для беларускай эканомікі і сацыяльнай стабільнасці ў краіне. Асноўнымі ж крыніцамі гэтых пагроз ёсць інфляцыя і нерэфармаванасць беларускай эканомікі. З вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што названыя вышэй працэсы будуць уплываць на хаду выбарчай кампаніі і асвятленне яе ў медыях. Паводле інфармацыі БАЖу (тэкст скарочаны) |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|











