Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
«Круглы стол», прысвечаны 320-цігоддзю дзейнасці езуітаў у Гродна адбыўся 28 снежня ўжо мінулага году.У якасці арганізатара паседжання выступіў навукова-вытворчы кааператыў «Біятэст» пры падтрымцы курыі гарадзенскай дыяцэзіі.
Усё мерапрыемства было як бы падзеленае на тры часткі. Спачатку ўдзельнікі паслухалі арганную музыку ў выкананні Б.Тэрміёна, потым «падарожжа» па старонках гісторыі гарадзенскай дыяцэзіі з айцом Я. Кучынскім і, непасрэдна, сам «круглы стол». На ім былі агучаны шматлікія аспекты дзейнасці езуітаў у Гродна і узняты некаторыя праблемы.Кіраўнік НВК «Біятэст» распавёў пра цяжкасьці аднаўленьня пасля 46-ці гадовага перапынку дзейнасьці аптэкі. Нагадаю, «Біятэст» быў створаны ў Гродне ў 1990 годзе групай супрацоўнікаў Інстытута Біяхіміі НАН РБ. А ў 1996 годзе «Біятэст» рэстаўраваў на свае сродкі арэндаванае памяшканне езуіцкай аптэкі. Экспанаты для аптэкі-музея збіралі ўсім горадам. У асноўным, супрацоўнікам «Біятэсту» прыходзілася іх купляць. Цяпер у аптэцы-музеі налічваецца больш за тысячу экспанатаў, а падобных музеяў ў краіне няма. Праўда, просьба аб наданні ёй статуса аптэкі-музея Міністэрствам Аховы Здароўя яшчэ разглядаецца.
В. Ткачова, адна з арганізатараў, выказала надзею на публікацыю ўсіх матэрыялаў, а «Біятэст» абяцаў у гэтым дапамагчы. Яшчэ ні разу ў Беларусі не ладзіліся канферэнцыі, прысвечаныя тэме дзейнасці езуітаў у Гродна. Гэта – першая ўдалая спроба.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць