| «МОЙ ДОМ – МАЯ КРЭПАСЦЬ!» ЦІ ТАК ГЭТА? |
|
|
| Піша Маргарыта ОРСІК | |
| 08.05.2008 г. | |
|
Але ў большасці выпадкаў ахвяры саромяцца, або баяцца заявіць аб праблеме. Менавіта гэтым яны ўкрываюць злачынца і дазваляюць яму працягваць здзеквацца над імі. Ніжэй мы прыводзім некалькі парад, што рабіць, калі вы падвергліся насіллю з боку членаў вашай сям’і. Вылучаюць чатыры віды хатняга насілля: – Фізічнае насілле ( наўмыснае выкарыстанне фізічнай сілы для прычынення пашкоджанняў і траўм чалавеку) – Сэксуальнае насілле ( насільны палавы акт) – Псіхалагічнае насілле ( пастаянны кантроль, ізаляцыя і прыніжэнне чалавека) – Эканамічнае насілле ( адказ чалавеку ў доступе да сродкаў існавання і кантроль над ім) Калі штосьці з гэтага спісу насілляў здарылася з вамі, неабходна: 1. Прыняць меры для захавання слядоў злачынства ( рэчыўныя доказы ) – паламаныя рэчы, парваную вопратку і т.п. 2. Трэба напісаць заяву на імя пракурора раёна, або ў суд, на тэрыторыі якога адбылося злачынства. Заява пішацца ў двух экзэмплярах: адзін экзэмпляр патрэбна аддаць у міліцыю, а другі вернецца вам, на ім будзе стаяць адзнака аб прыёме заявы з указаннем даты, часу прыёма і парадкавага нумару. Міліцыя абавязана выдаць накіраванне на медыцынскую экспертызу. Да ўрача можна звяртацца самастойна. Інфармацыя, якая будзе запісана ў медыцынскую картку, дазволіць правесці экспертызу пазней. Але найлепш за ўсё будзе звярнуцца да кваліфікаванай дапамогі юрыста. Калі вы ахвяра або назіральнік хатняга насілля – не саромьцесь, не маўчыце. Вы павінны заявіць аб гэтым уголас, гэта ваша права, ваша жыццё. Распараджайцеся ім так, як вы таго жадаеце! Маргарыта ОРСІК Фота з http://ww.utro.ru |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












