падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
06.01.2009 г.
У Гродзенскай вобласці знайшлі новыя запасы жалезнай руды.

06.01.2009 г.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.

06.01.2009 г.
З 9 студзеня пасажыры цягнікоў міжабласнога злучэння, абсталяваных відэаапаратурай, будуць глядзець беларускія музычныя кліпы.

06.01.2009 г.
Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Навячэр’е Божага Нараджэння.

06.01.2009 г.
Больш за 90 выпадкаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з аўтамабільным бізнесам, зафіксавана ў 2008 годзе на Гродзеншчыне.

06.01.2009 г.
Ад пачатку года ўдвая падаражэў чыгуначны квіток Гродна-Кузніца: кошты на яго ўзняліся 1 студзеня і сёння.

06.01.2009 г.
Хакеісты "Нёмана" прайгралі першую гульню ў Новым годзе.

05.01.2009 г.
У 2009 годзе для выпускнікоў ПТВ можа быць павялічаны тэрмін працы па размеркаванні.

05.01.2009 г.
Чэмпіёнам свету па класічным бодзібілдзінгу стаў гродзенец Вадзім Андрэйчык.

05.01.2009 г.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.

05.01.2009 г.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай "Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.

05.01.2009 г.
14 студзеня ў Гродна ў клубе “Парламент” адбудзецца канцэрт гурту “Garadzkija” у межах кампаніі “Будзьма!”

05.01.2009 г.
У Гродна ў 2009 годзе плануецца зрабіць каля 200 аперацый на адкрытым сэрцы.

05.01.2009 г.
Гарадзенкі выйгралі Гран-Пры Францыі па хакеі на траве ў залах.

04.01.2009 г.
Паэт і грамадскі дзеяч са Свіслачы Анатоль Валюк выдаў перад Новым годам паэтычны зборнік "Музыка вятроў". 

03.01.2009 г.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.

03.01.2009 г.
Вільня стала культурнай сталіцай Еўропы 2009-га года.

03.01.2009 г.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.

03.01.2009 г.
Постаць Ягайлы не будзе змешчана на помніку, прысвечаным 1000-годдзю Брэста. На гэтым настаялі кіраўніцтва праваслаўнай царквы.

30.12.2008 г.
Дзіцячая каманда гарадзенскага “Нёмана” возьме ўдзел у прэстыжным хакейным турніры ў Расіі.

29.12.2008 г.
Учора прададзены першы квіток на першы пасажырскі авіярэйс Масква-Гродна авіякампаніі “Атлант-Саюз”.

29.12.2008 г.
Недахоп тавараў айчыннай вытворчасці ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ” заўважыў кіраўнік камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць.

29.12.2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў, кандытараў і павароў.

29.12.2008 г.
Салодкія падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.

29.12.2008 г.
Праблемы, звязаныя з будаўніцтвам АЭС на Гродзеншчыне, абмяркуюць 30 снежня на паседжанні гродзенскага грамадскага прэс-клуба.

27.12.2008 г.
Карыстацца новым рэсурсам беларускія аматары глабальнай сістэмы абмену імгненнымі паведамленямі могуць ужо зараз.

27.12.2008 г.
Сёння Божае нараджэнне разам адзначалі ў Гродне беларусы і палякі.

27.12.2008 г.
Ужо зараз на 5-7 тыс. даляраў зменшыўся кошт на чатырохпакаёўкі.

27.12.2008 г.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.

27.12.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" перад Новым годам парадавалі сваіх заўзятараў.

астатнія навіны >>>

“Нашае чынавенства слухае толькі тых, хто плаціць грошы…” Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
16.08.2007 г.
 На днях найвышэйшы заканадаўчы орган аб’яднанай Еўропы -  Еўрапарламент - выступіў з афіцыйнай заявай, у якой асуджаеццца праграма рэканструкцыі будынкаў гістарычнага цэнтра Горадні і заклік да мясцовых уладаў спыніць такія дзеянні. За час усёй кампаніі «Выратуем Гародню» гэта, бадай, першы выпадак, калі за абарону гарадзенскіх будынкаў бярэцца інстытуцыя такога ўзроўню. Ці могуць паўплываць чыноўнікі з Брусэлю на чыноўнікаў з Горадні ў справе «рэканструкцыі» - з гэтым пытаннем мы звярнуліся да вядомых гарадзенскіх журналістаў, гісторыкаў і грамадскіх дзеячаў.

Павал МажэйкаПавал Мажэйка, прэс-сакратар кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча падчас выбарчай кампаніі:

- Гэтая заява – гэта чарговае пацверджанне таго, што шмалікія пратэсты гарадзенцаў, неабыякавых грамадзянаў з іншых рэгіёнаў і краінаў далі свой плён. Больш таго, лічу, што ўзняццё пытання на такім высокім узроўні – адзіны рэальны наш шанец паўплываць на дзеянні ўладаў. Нашыя чыноўнікі баяцца санкцый, баяцца, калі агучваюцца іхныя імёны... Таму, думаю, чыноўнікаў гэта схіліць да пераасэнсавання сваіх дзеянняў.

 

Наталля МакушынаНатальля Макушына, журналіст, адна з аўтарак альманаху «Горад Святога Губерта»:

- Безумоўна паўплывае! Гэта ж не пустое выказванне еўрапейскіх палітыкаў, а канкрэтнае ўказванне на парушэнне канкрэтных міжнародных нормаў у галіне аховы гістарычнай спадчыны. Таксама важна ўсведамляць гэты факт у сукупнасці з іншымі пратэстамі гарадзенцаў, жыхароў іншых рэгіёнаў… Усё гэта стварае адзін вялікі «прэс» на нашых чыноўнікаў, што ўрэшце прымусіць іх прыслухацца да праціўнікаў сённяшняй «рэканструкцыі».

 

 

 

Андрэй ПачобутАндрэй Пачобут, карэспандэнт «Gazety Wyborczej»:

- Безумоўна, гэта пазітыўны факт. Гэта паказвае, што пытанне аб знішчэнні гарадзенскай гісторыі неабыякава Еўропе. Але, па-першае, на жаль, ніякіх рэальна эфектыўных рычагоў уплыву на беларускія ўлады Еўропа сёння не мае. А па-другое, гарадзенскія чыноўнікі здолелі паказаць вышэстаячым чыноўнікам з Менску грамадскую кампанію “Выратуем Гародню” як кампанію палітычную. А гэта значыць, што і адносіны да гэтай праблемы будуць адпаведныя: ігнараванне.

 

Андрэй ВашкевічАндрэй Вашкевіч, гісторык, адзін з аўтараў альтэрнатыўнага плану транспартнай сістэмы Горадні:

- Адна заява аніяк не паўплывае на нашых чыноўнікаў. Я лічу, што змены ў паводзінах уладаў наступяць толькі тады, калі гарадзенская грамадскасць заручыўшыся падтрымкай еўрапейскай супольнасці прапануе канкрэтную альтэрнатыву той рэканструкцыі, якую праводзяць сёння ўлады. Без канкрэтных нашых прапановаў такія заявы будуць насіць толькі фармальны характар.

 

Алесь КраўцэвічАлесь Краўцэвіч, доктар гісторыі, складальнік мапы гістарычнай часткі Горадні:

- Гэтая заява будзе мець плён. Бо найгоршае ў гэтай сітуацыі для нашых чыноўнікаў – гэта розгалас. І як бы яны не спрабавалі рабіць выгляд, што іх не цікавяць меркаванні гарадзенскай, а тым больш міжнароднай супольнасці, ім вельмі цяжка, вельмі боязна прымаць рашэнні, якія могуць яшчэ больш пагоршыць іхні вобраз.

 

 

 

Кацярына БычакКацярынка Бычак, актывістка кампаніі “Выратуем Гародні”:

- На сённяшні момант я не веру, што гэта будзе мець плён. Нашаму чынавенству ўсё роўна меркаванне нейкіх там арганізацый. Нашае чынавенства слухае толькі тых, хто плаціць грошы і з’яўляецца іх “крышай” у іх жа дзеяннях. Гэтая заява будзе мець уплыў на звычайных жыхароў Горадні. Бо, калі такія арганізацыі як Еўрапарламент і Юнэска зацікавіліся “рэканструкцыяй па-гарадзенску”, то значыць і сапраўды гэтая праблема носіць востры грамадскі характар, а не “палітычны”.

Апытваў Зміцер Цвікевіч

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
05.01.2009 г.

У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі!


(09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.

Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”.


(08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”!


(09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.

Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай.


(04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць

15.12.2008 г.
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць

12.12.2008 г.
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч.


(03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць

08.12.2008 г.

Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.


(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Што Вы лічыце галоўным скандалам 2008 г. на Гарадзеншчыне?

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY