| НАТАТКІ ПРА АДНАГО КАМУНІСТА |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 28.02.2008 г. | |
|
Ён жыў і працаваў для краіны. У гонар яго імя названы вуліцы і праспекты, прадпрыемствы і навучальныя ўстановы. Ён загінуў пры вельмі загадкавых абставінах. Ён – Петр Міронавіч Машэраў – адзіны з самых сумленных, прыстойных, працавітых кіраўнікоў нашай краіны.
Падчас нашай размовы з Вольгай Міронаўнай, яна часта называла яго Пётр(як ў дзяцінстве), але потым з павагай дадавала – Міронавіч. Нават у яе, роднай сястры, гэты цудоўны чалавек вызываў павагу і гонар. Дабразычлівая і сціплая, яна вельмі эмацыянальна перажывае ўсе падзеі і цяжкасці жыцця. Шмат гадоў яна жыве ў Гродна, тут жа напісала кнігу «Семья Машеровых», у якой сабраны яе ўспаміны, шмат цікавых рэчаў, вядомых толькі блізкім. Яе ўнучка аднойчы сказала: «Такія як ён нараджаюцца раз на сто гадоў». Яна памаўчала, а потым ціха дадала: «Можа і так…» «Усім свая справа была»
Што тычыцца сённяшней моладзі, я лічу, што ім не хапае бацькоўскай увагі. Ні якая школа не выхавае таго, чаго не выхавала сям’я. Я працавала настаўнікам больш за 20 год і магу сказаць, што ў нас вельмі добрая моладзь, за рэдкім выключэннем. «Сапраўдныя сябры да апошніх дзён»
З дзяцінства родныя браты – Пётр і Павал – вельмі сябравалі. Розніца ва ўзросце толькі чатыры гады, таму браты ўсё рабілі разам. Светлавалосы, васпаваты, з шэра-зяленымі вачыма, вельмі азартны і хуткі Пётр, і цемнавалосы, шэравокі, спакойны і сур’ёзны Павал. Вельмі непахожыя характарамі і знешне, яны ўвесь час былі разам. Разам таксама адказвалі за шкоды, якія ўвесь час выдумляў Пётр. Абодва скончылі педагагічны факультэт і працавалі настаўнікамі. У маладосці прыгожыя, высокія, з атлетычным складам цела, яны прыцягвалі да сябе ўвагу. Браты Машэравы казаліся дзяўчатам вельмі недасягальнымі. На працягу ўсяго жыцця браты сябравалі і заўсёды дапамагалі адзін аднаму. «Жанчына ўсяго жыцця» Павал раней пачаў заляцацца да дзяўчат. А Пётр толькі ў будучыню настаўнікам праз мяне пазнаёміўся з Палінай. Аднойчы я пашла да зубной доктаркі, а там… Прыгожая, высокая, сінявокая дзяўчына, яна мне адразу спадабалася. Я прыбегла дадому і рассказала пра яе Пятру. Назаўтра і ён пайшоў у гэту паліклініку. Так і пазнаёміліся. Яны пачалі сябраваць яшчэ да вайны, потым разам былі ў падполлі. У яго Паліна была адзіная дзяўчына, потым жонка – адна на ўсё жыццё. Як Пётр Машэраў абхітрыў немцаў, якое прозвішча было ў яго падчас вайны, ці праўда, што ён знаходзіўся ў палоне… Пра гэта чытайце ў наступным нумары Твайго Стылю. Кацярына БУБНОВІЧ На фота: В.М.Пранько ў маладосці П. Машэраў сярод сям,і. Унізе сёстры Надзея, Матрона і Вольга. Справа Брат Павал. Браты... |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|



Як жыў і вых
Сям,я ў нас была вялікая і дружная: пяц










