| НАТАТКІ ПРА АДНАГО КАМУНІСТА. ПРАЦЯГ |
|
|
| Піша Кацярына БУБНОВІЧ | |
| 06.03.2008 г. | |
|
У папярэднім нумары мы абяцалі распавесці як Пётр Машэраў абхітрыў немцаў, якое прозвішча было ў яго падчас вайны, ці праўда, што ён знаходзіўся ў палоне… Расказвае сястра П.Машэрава Вольга Міронаўна.
«… I ўначы ён вырашыў збегчы» Калі пачалася вайна. Пятра адразу адправілі ў знішчальны батальён, але ён там доўга не затрымаўся. Немцы хутка захапілі Рассоны, і гэты батальён пачаў адступаць разам з усёй Савецкай Арміяй. Але пад Невелем іх акружылі немцы, бітком набілі цягнік нашымі салдатамі і павезлі ў Германію. Пётр Міронавіч зразумеў, што яны ў палоне і ўначы вырашыў збегчы. З ім вырашае ўцякаць адзін малады хлапец, але калі Пётр паказаў на маленькае акенца пад дахам, хлапец спалохаўся, і Пётр Міронавіч скочыў адзін. Скочыў паспяхова, былі толькі ўдары. Ен апынуўся адзін у чыстым полі, але на свабодзе. Тады яму і спатрэбілася астраномія, таму што ён знаходзіўся ў акружэнні немцаў і ішоў у асноўным уначы. Дзякуючы добрым людзям, якія не адмаўлялі яму і давалі паесці, ён выжыў і вярнуўся ў родныя Рассоны… «Пайшлі на хітрасць» А калі Пётр Міронавіч вярнуўся з палону, ён адразу звязаўся з былымі калегамі-настаўнікамі і выпускнікамі і разам з імі арганізаваў падполле. Але, каб лепей было працаваць, яны пайшлі на хітрасць. Падпольшчыкі пачалі ўладкоўвацца да немцаў на працу, атрымалі прапускі. З гэтымі прапускамі яны маглі свабодна сустракацца і праводзілі пад відам маладзёвых вечарынаў падпольныя сходы, дзе вырашалі розныя пытанні. У 1942 годзе быў арганізаваны партызанскі атрад, які ўзначаліў Пётр Міронавіч. У яго тады было прозвішча Дубняк, і атрад спачатку назвалі «атрадам Дубняка», але потым Пётр Міронавіч унёс прапанову змяніць назву на «атрад імя Шчорса». Ужо ў канцы 42-га гэты атрад пачаў сваю баявую дзейнасць.
Пётр Міронавіч валодаў унікальнай здольнасцю перапрацоўваць усю бягучую інфармацыю. Гэтым былі здзіўлены ўсе, хто быў вакол яго. Калі ён сустракаўся з рознымі спецыялістамі і вучонымі, ён цалкам валодаў пытаннямі, пра якія ішла гаворка. Пётр Міронавіч быў чалавекам вельмі актыўным. Ён заўсёды ішоў наперад і ні перад чым не спыняўся. Ён ніколі не піў і нават не выпіваў, таму калі праводзіліся нейкія нарады, ўсе ведалі, што на сталах не павінна стаяць нічога, акрамя мінеральнай вады. Пётр Міронавіч жадаў добрай будучыні для свайго народа. Якой ён бачыў гэтую будучыню, я не ведаю. Толькі ведаю, што ён праводзіў бы рэформы не разбураючы Саюз, не разбураючы падмурку ў хаце... Але, памятаю, калі Пётр Міронавіч прапанаваў нейкія ідэі (большасць якіх ужо ўведзена, ці ўводзіцца зараз), старыя кіраўнікі заўсёды гаварылі: «Вы чуеце, што гаворыць гэты беларус?» Мабыць, яны не ведалі, што народ не толькі чуе, але разумее і ва ўсім падтрымлівае свайго кіраўніка. Запісала ўспаміны Кацярына БУБНОВІЧ На фота: Пётр, Вольга і Павел Машэравы Пётр Міронавіч з жонкай Палінай і дачкамі Наталляй (справа) і Ленай (злева) у Маскве
|
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|





«








Каментарыi
2008-03-1001:37:13 И осушать болота
2008-03-0619:40:03 а яшчэ ён вельмі любіў дзяцей.