| НАВУЧЭНЦЫ Ў АБУРЭННІ |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 07.12.2007 г. | |
З 16 снежня па афіцыйных дадзеных адмяняюцца палёгкі па аплаце праезду ў пасажырскім транспарце агульнага карыстання, па аплаце паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі і паслуг сувязі, па лекавым забеспячэнні, па забеспячэнні некаторымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Захаванне палёгак датычыць толькі «грамадзян з адмысловым статусам». «Гаворка ідзе аб людзях, якія альбо маюць выбітныя заслугі перад дзяржавай, альбо для якіх у моцы свайго фізічнага і сацыяльнага стану неабходна дзяржаўная падтрымка (Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, Героі Беларусі, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай славы, Бацькаўшчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды 1 і 2 групы незалежна ад чынніку інваліднасці)”(паводле belta.by).“ТС” зацікавіўся, што ж думаюць наконт адмены палёгак студэнты і школьнікі, якія таксама пазбавіліся права на ільготны праезд у грамадскім транспарце. Нашы карэспандэнты выйшлі на вуліцы горада з гэтай мэтай. І вось якія адказы яны атрымалі. Студэнтка псіхалогіі: "Вядома, няправільна зрабілі. Якія студэнты, якія ў іх заробкі?Палову стыпендыі аддадуць на адзін праязны. Ну, 30000 адзін праязны агульны, а стыпендыя - 60000, а ў кагосьці 80000". Група студэнтак у чаканні цягніка, так адрэагавала на зададзенае пытанне: "Адмоўна!(адказалі хорам). Ну, вось прыкіньце, у нас стыпендыя 40000, а 20000 трэба аддаць на праязны." Мужчына на прыпынку: "Я вельмі злы, што адмянілі палёгкі афганцам. Я супраць таго, што адмянілі палёгкі навучэнцам. Калі дзіця жадае вучыцца, значыць яму трэба за якіясьці грошы купляць прыладдзе для навучання, тыя ж кнігі…". Студэнтка 4 курсу завочнага аддзялення: "Жудасна. Мы супраць, таму што мы - студэнты, у нас няма стыпендыі, мы яшчэі платна вучымся. А пенсіянеры. Завошта ім?! І наогул, з якой такой радасці яны іх адмяняюць. Не разумею". Малады чалавек, школьнік, "будучы студэнт" (па словах апытванага): "Дрэнна стаўлюся. Таму, што ў школу ездзіць прыходзіцца два разы на дзень, і праблематычна за поўны кошт. Але і адмяняюць для пенсіянераў таксама палёгкі. Пенсіі ў іх маленькія, таму таксама, увогуле, цяжка. Я не сказаў бы, што адмена палёгак гэта наогул такая добрая аперацыя, таму што грошай у народа ўсё-ткі мала". Яго суразмоўніца, школьніца: "Ну, натуральна, што адмоўна, як можна да гэтага яшчэ ставіцца. Улічваючы тое, што яшчэ нічога пры гэтым не падвышаюць, у плане ніякай там заработнай платы, ніякай пенсіі. Не зразумелы сэнс, для чаго наогул яны гэта робяць". Маладая дзяўчына, школьніца ў чаканні аўтобуса: "Нармалёва. Затое менш пажылых людзей будзе ездзіць. Будзе вальней. Мне добра было б. Я бы не сказала, што грошай бракуе на талоны. Я не супраць ездзіць і па агульным. Маці таксама ў прынцыпе ўсё-роўна, ці адмяняюць палёгкі, ці не". Малады хлопец, школьнік: "Адмена палёгак - дрэнная штука. Нават калі ўзяць пенсіянераў. Яны прапрацавалі ўсё сваё жыццё. А зараз узяць і адмяніць усе палёгкі. Калі гэта вядома чалавек працаздольны, то ён зможа дазволіць сабе поўны праезд. А школьнікі, маламаёмасныя людзі не могуць". Вось, якія меркаванні атрымалі нашы карэспандэнты. Як бачым, большасць усё ж такі не задаволена зменамі ў аплаце праезду грамадскага транспарту. Мабыць, больш зайцаў, жадаючых бясплатна праехацца, з’явіцца ў нашым горадзе. І паляўнічых (у сэнсы – кантралёраў) таксама. Алёна ЛАЎРЭНЦЬЕВА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












