Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Адной з формаў арганізацыі сучаснай моладзі з’яўляюцца субкультуры. Працэс фармавання моладзевых рухаў з адметнай сімволікай і каштоўнасцямі ахоплівае ўсю другую палову 20-га ст. На Беларусі з’яўленне субкультур прыпадае на сярэдзіну 80-х гг.- культурны і ідэйны “прарыў” часоў Перабудовы.
З “рокераў” вылучаюцца “металісты” і панкі, аб сабе заявілі першыя скінхэд-групы і футбольныя аматары…
Характэрызуючы нефармальны свет Горадні, гаворку варта пачаць з “металістаў”. Метал-рух(“трэшэры”, “думеры”, “блэкеры”, “дэзеры”) афармляецца ў канцы 70-х у ЗША і Заходняй Еўропе, разам з музыкай “KISS”, “BlackSabbath”, “Metallica”, “IronMaiden”. Металіста 70-х (як, дарэчы, і сёняшняга) можна было пазнаць па чорнай скураной вопратцы, “цяжкаму” абутку, доўгім валасам і металічным упрыгожванням – што рэзка вылучала “ранніх” аматараў “металу” на фоне губляючых папулярнасць “хіпі” і “бітнікаў”. Неспакойны свет, войны, ядзерная пагроза- спрыялі складванню каштоўнасцяў субкультуры: свабода, пэўны нігілізм( як незалежнасць ад пэўных сацыяльных ці палітычных інстытутаў, у тым ліку і рэлігіі), культ моцы духа, справядлівасці і барацьбы. “Метал-музыка – стыль жыцця – не смазлівая філасофія папсы. Да яе ішоў доўга, пачынаў з рок-н-ролу… Спадабаліся тэксты “Арыі” у гадоў 16. Метал-стыль- скура, касуха…матацыкл”- заўважыў металіст “са стажам” Вадзім.
У другой палове 80-х першыя гродзенскія метал-банды(“Контур”) праводзяць канцэрты. На беларускую метал-музыку ўплыў аказвалі як еўрапейскія і амерыканскія традыцыі, так і раннія расейскія каманды (“Арыя”, “Планета”, “Аліса”).
З самага пачатку субкультура “металістаў” не з’яўлялася ўніфікаванай. Сёння вылучаецца шэраг адгалінаванняў. Гэта справяліва і ў адносінах да гродзенскай моладзі: даўно “разышліся” прыхільнікі “LedZeppelin” і “блэкеры”, “трэшэры” і “готы”. Не з’яўляючыся адносна маладой, субкультура не страчвае пазіцыі і сёння, няўхільна пашыраючы кола прыхільнікаў
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць