| “Памятай пра продкаў, пра магілы, пра Беларусь!” |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 01.11.2007 г. | |
|
2 лістапада на Беларусі адзначаюць Дзень Памяці ці Дзяды. У беларусаў лічыцца, што кожны памерлы мае права на памяць.
Зянону Пазняку належаць вартыя павагі словы: “Дзяды -- гэта для нас, беларусаў, асаблівае сьвята. Яно зьвязанае з сэнсам і з вечнасьцю чалавечага існаваньня. У Дзядах праяцыруецца народны лёс”. З сівой даўніны паганства паходзіць шанаванне продкаў. Вясновай Радуніцай нашчадкі наведвалі могілкі, а восеньскімі Дзядамі запрашалі душы памерлых сваякоў да сябе. Загадзя мыліся ў лазні, прыбіралі хату, накрывалі багаты стол. На стол накрывалі самы прыгожы абрус, пад які клалі салому. Асаблівасцю святочнай вячэры была наяўнасць больш за сем страў. Абавязковымі былі куцця, бліны, кісель, мяса і яечня. Нездарма пра стол казалі: “Чорт бы на цябе гаварыў, каб ты варыў заўсягды, як на Дзяды”. На асобны посуд клалі ад кожнай са страў па кавалку. Першая чарка таксама налівалася продкам. Родзічы ў гэты дзень збіраліся разам. Дзверы і вокны адчынялі. Пад час святочнай вячэры з пашанай ўспаміналі продкаў. Аддаючы павагу гэтаму памінальнаму абраду Адам Міцкевіч напісаў драматычную паэму “Дзяды”. Ларыса Геніюш таксама прысвяціла верш гэтаму святу, e якім ёсць такія словы: Да нас не забудзьце, прыходзьце, дзяды; хопіць малітваў у мяне і яды з сёлаў забытых, з лагчын і бароў і з наднямонскіх старых цьвінтароў. У дом мой плывеце на сьветла агню, вокны шырокія Вам адчыню; гэдак прыходзьце, як колісьць жылі, весткі прыносьце із роднай зямлі. 7 лістапада (гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі) ў нашай краіне адзначаецца як святочны дзень, вольны ад працы. У той жа час народнае беларускае свята праходзіць ў працоўных турботах, забіваючы павагу да продкаў. Свята Дзяды мае на мэце напомніць нашчадкам, што яны толькі звяно ў ланцугу паміж прошлым і будучым. Нашыя продкі клапаціліся пра тое, каб пра іх памяталі. Бяспамяцтва для іх – гэта смерць. Васіль Герасімчык |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|











