| ПАЖАДАННІ ГРОДЗЕНЦАЎ САБЕ І ІНШЫМ… |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 03.01.2008 г. | |
|
Чарговы раз Гродна з усім Светам сустрэў Новы год. Жыхары нашага горада паступова ачухваюцца ад свята і рыхтуюцца да першага працоўнага дня. Вось і мы выйшлі з апытаннем на вуліцы. Чаго чакаюць гарадзенцы ў 2008 годзе? Наталля, навучэнка:
Лепшага чагосьці... Каб было лепш усім на Зямлі! Для сябе – каб я добра вучылася.
Рэгіна Аляксандраўна, пенсіянерка (былы педагог): Здароўя, дабра, каб было добра ўсім маім родным, і ўсім людзям: блізкім і тым, хто побач. Будзе здароўе – будзе настрой, будзе імкненне да ўдачы, нешта зарабіць. Не быць непатрэбным. Каб былі добрыя сябры. Кашко Мікалай, навучэнец ХТК: Сесію добра здаць. Чаго яшчэ чакаць?!. Кахання чакаю... Маладая сям’я:
Аня (дачка): Каб хутчэй брацік падрос. Людміла (маладая маці): Не ведаю. Усяго самага лепшага. Блізкім – здароўя, грошай пабольш, заробкаў павышэй, поспехаў, спаўнення ўсіх жаданняў.
Ну, мабыць, павелічэння маёй вытворчасці, прыбытку пабольш, шчасця, здароўя сям’і.
Аляксандр Цімафеевіч, доктар: Чакаю каб споўніліся маі намеры, жаданні. А таксама – маіх дзяцей, унукаў. Моцнага здароўя, поспехаў.
Анастасія Мычко: Па-сутнасці, больш творчых поспехаў, шчасця нейкага... Зычу свабоды, у тым разуменні, у якім кожны яе бачыць. Свабоды ад фінансавых праблемаў, праблемаў у сем’ях. Анатоль Аляксандравіч, пенсіянер:
Такім чынам, з годам надышоўшым, большасць местачкоўцаў звязвае рэалізацыю сваіх бягучых патрэб і жаданняў, а нехта – высокіх мараў і памкненняў. Змена астранамічнага году пабуджае пачаць жыццё “па-новаму”, асэнсаваць здабыткі года мінулага і спланаваць намаганні на год новы. Марат ГРЭСЬ Андрэй БАРТАШЭВІЧ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|
















