Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння
працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў
Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства
пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай
"Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы
ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў,
кандытараў і павароў.
Салодкія
падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі
псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.
Група маладых журналістаў з Горадні наведала сваіх калегаў у Польшчы. На працягу першых трох дзен моладзь спасьцігала тэарэтычныя азы грамадзянскай журналістыкі пад чулым кіраўніцтвам трэнераў, на чацьвёрты дзень навучаньне перайшло з тэарэтычнай каляіны ў практычную.
Маладзёны даведаліся, што такое грамадзянская журналістыка, яе метады і спосабывыкарыстаньня. Тэма аднаго з заняткаў - як ствараць журналістскія тэксты.
Іньшага - медыя ў Інтэрнэце і іх магчымасьці.
У Лодзі моладзь завітала на мясцовую радыестанцыю “Pogoda”. Там маладым журналістам распавядалі пра гісторыю стварэньня радыёстанцыі, пра асноўны накірунак праграм. Паказвалі, як робяцца перадачы, як праходзіць прамы эфір, і, нават, перадалі прывітаньне ў эфіры “na zywo”. Акрамя таго гарадзенскія журналісты наведалі арганізацыю “Obywatel”, якая прасоўвае ідэю грамадзянскай журналістыкі, выдавецтва “Зяленыя Брыгады”, дзе паразмаўлялі пра праблемы экалогіі. У Рачыбожы завіталі нарадыестанцыю “Mittendrin”, якая вяшчае на чатырох мовах.
У межах візіту маладыя журналісты патрапілі ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Эўропы – Кракаў. У скарбонку ўражаньняў трапілі Вавэль (каралеўскі палац), Рынкавая плошча, габрэйскі квартал, світанак над Віслай.
Сваімі ўражаньнямі ад паездкі дзеліцца Марыя Нагаева: “Выдатная арганізацыя паездкі. Вельмі класна і цікава падабраны маршрут, асабліва цікава было наведаць мясцовыя радыёстанцыі і параўнаць польскія і беларускія журналісцкія рэаліі. Адукацыйная частка была вельмі цікавая і пазнавальная. Даведалася шмат новага ў галіне грамадзянскай журналістыкі.”
Арганізатарамі візіту з польскага боку з’яўляецца Цэнтр прасоўваньня і разьвіцьця грамадзкіх ініцыятыў “ОПУС”, з беларускага - грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр Трэці сэктар”. Візіт ажыцяўляўся пры фінансаваньні Фонда імя Стэфана Баторыя.
У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі! (09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць
Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”. (08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай. (04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч. (03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць
Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць