Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Напрыканцы лістападу адмысловае журы падвяло вынікі фотаконкурсу “Птушка ў аб’ектыве”, які праводзіцца штогод грамадзкай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Перамога гарадзенскіх фотамастакоў атрымалася амаль поўнай.
У галоўнай катэгорыі “Птушкі ў прыродзе” перамог Мікалай Гулінскі з серыяй фотаздымкаў “Зімародак”. Другое і трэцяе месцы атрымалі адпаведна працы Георгія Гулеўскага і Дзьмітрыя Якубовіча (таксама сябры АПБ з Горадні). У катэгорыі “Птушкі і краявід” перамог Георгі Гулеўскі з фотаздымкам вялікіх савукоў на зімовай нёманской вадзе, падсвечанай зыходзячым сонцам. Другое месца заняла серыя фотаздымкаў Мікалая Гулінскага. А на трэцім месцы апынуўся былы гарадзенец Аляксандар Вінчэўскі!
У катэгорыі “Арнітолагі” трыюмфавала сям’я Вінчэўскіх – таксама з Горадні. Здымак Алены Вінчэўскай “Змена падрастае” заняў першае месца, а Дзьмітры Вінчэўскі апынуўся на трэцім з працай “Супермадэлі”. Другое месца заняў здымак Вольгі Іванюцінай з Мінску.
У катэгорыях “Ахова птушак” і “Юніорскі кадр”, на якія былі дасланы літаральна адзінкавыя працы, перамаглі адпаведна Андрэй Абрамчук (Брэст) і Дзяніс Іванюцін (Мінск).
Сапраўды высокі ўзровень фотаздымкаў гарадзенскіх сябраў АПБ не пакінуў шанцаў на прызавыя месцы іншым фотамастакам, а на праведзеным пад час з’езду АПБ галасаванні ўдзельнікаў гэтага форуму з усёй Беларусі перамога была нават ўмацавана. Перамог здымак “Поплаўны лунь” гарадзенца Георгія Гулеўскага атрымаўшы найбольш галасоў. У выніку – прызам глядацкіх сымпатый. Дарэчы, менавіта гэты здымак упрыгожвае вокладку чарговага нумару сяброўскага часопіса АПБ “Птушкі і мы”.
Дзьмітры ВІНЧЭЎСКІ
На здымку Віктара Гулінскага: пераможца фотаконкурсу Мікалай Гулінскі падчас фотапалявання.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць