Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Гародня – не толькі культурна-гістарычная мясціна Беларусі, але і месца маладзёвых тусовак. Горад, дзе можна сустрэць неардынарных людзей, як мясцовых, так і з іншых краінаў.
Вось – прывакзальная плошча, і адразу - першы мясцовы нефармал. Ён аказаўсяпрыветлівым і з задавальненнем згадзіўся з намі сфатаграфавацца. Ідзем далей па вуліцы Ажэшка. Каля музычнай крамы мужчына… здымае швэдар, каля яго – моладзь. Здзівіўшыся, падыходзім бліжэй. У працэсе размовыдаведваемся, што і мужчына і моладзь – нефармалы з Пецярбургу, збіраліся наведаць Амстэрдам. А ў Беларусі праездам. Але менавіта ў Гародні сутыкнуліся з праблемай дакументаў і не здолелі перасекчы мяжу. Затое тры дні “адпачывалі” ў турме, і 15 снежня павінны былі пакінуць тэрыторыю нашай краіны. Гэта называецца “дэпартацыя”. Тэрмінам на пяць гадоў. Аб чым сведчыць і спецыяльная паперка.
Нягледзячы на “дэпартацыю”, у пецярбуржцаў шмат уражанняў, як станоўчых, так і адмоўных. Расейскім нефармалам спадабалася чысціня гораду, гістарычныя помнікі і ветлівыя кіроўцы машын. Але яны адзначылі тое, што жыхары Расіі больш адкрытыя, чым беларусы, часцей ўсьміхаюцца і весяляцца.
На памяць аб нашай сустрэчы мы абмяняліся падарункамі і сфатаграфаліся разам.
Працягваючы наш шлях, мы сустрэлі яшчэ пару неардынарных асоб, якія нам паказалі месцы правядзення свайго вольнага часу: пераход на Савецкай плошчы і дзве пляцоўкі – каля кіназала Гродна і за ДК Тэкстыльшчыкаў, ці па-просту“Тэкстылём”.
Мы наведалі гэтыя мясціны, але нікога не знайшлі. Гэта і не дзіўна: хто “тусіць” раніцай?!
Апошнім пунктам нашага падарожжа стаў мост каля Палацу піянераў. Мост быў пусты, але весь разамалёваны надпісамі – сведчаннямі працы графіці-майстроў. Сведчанні былі неверагоднай прыгажосці.
Цяжка было адарваць погляд ад гэтых шэдэўраў вулічнага жывапісу, але трэба было вяртацца назад. На адваротным шляху, мы зайшлі ў музычную краму, дзе сустрэлі яшчэ аднаго нефармала ў адзенні рэпера, які выбіраў дыскі са сваім… бацькам. Хлопец аказаўся вельмі сарамлівым, таму неахвотна згадзіўся сфатаграфавацца.
Акрамя новых знаёмых, мы атрымалі шмат станоўчых уражанняў і эмоцыяў.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць