Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Менавіта гэтаму пытанню мела быць прысвечана лекцыя прафесара Кэвіна МакКоя. Настаўніка англійскай мовы, пісьменніка й заснавальніка праекту «English Teachers Everywhere» (выкладчыкі англійскай мовы паўсюль). Калі Вы выпадкова не трапілі на гэтую сустрэчу і цікавіцеся гэтым пытаннем, вашай увазе наступны матэрыял.
Лекцыя ладзілася ў доме Элізы Ажэшка. Першае, што зрабіў прафесар, рыхтуючы праектар, гэта перазнаёміўся з усімі дзяўчатамі, што занялі першыя шэрагі ў зале. Відавочна аўдыторыя гэдак спадабалася лектару, што пра само пытанне пастаўленае ў пачатку, ён успомніў толькі напрыканцы сустрэчы. За жартамі час прайшоў вельмі хутка, прафесар нават зайграў на гавайскай гітарцы...
Але ж вернемся да тэмы лекцыі. Існуе дзве тэорыі наконт наступнага развіцця англійскай мовы.
Тэорыя першая кажа, што ўжо зараз на англійскай мове размаўляе, альбо вывучае яе больш за мільярд чалавек. Яна блізкая да ўсіх еўрапейскіх моў. З кожным годам папулярнасць яе расце і праз некалькі дзесяцігоддзяў па ангельску будзе размаўляць цэлы свет.
Другі варыянт безапеляцыйна сцьвярджае, што з’яўленне адзінай мовы немагчыма. Тлумачаць жа гэта разьвіцьцём нацыянальных моў, што ніколі не дазволяць дамінаваць над сабой. «Магчыма, што англійская мова будзе вывучацца па ўсім свеце, але родная мова кожнага народу – тое, што нічым нельга замяніць»,– кажуць прыхільнікі гэтага меркавання.
Сам прафесар не сказаў якая з тэорый для яго бліжэй. Але Твайму Стылю вельмі хацелася пачуць ягонае меркаванне. «Я бліжей стаўлюся да другой тэорыі», – кажа Кэвін МакКой, – «Я амаль ўпэўнены, што англійская мова, як найбольш універсальная, будзе вывучацца як другая мова ў кожнай школе свету. Але гэта здарыцца не хутка, можа праз пяцьдзесят год, калі не болей».
Што датычыцца лёсу астатніх моў, прафесар упэўнена адказвае: «Я не лічу, што англійская можа нейкім чынам пагражаць іншым мовам свету. Гэта нелагічна забыцца на сваю родную і вучыць англійскую».
Дарэчы, на працягу 2007-2008 навучальнага году, прафесарвыкладае ў БДУ на кафедры замежных моў.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць