| МАЮ ПРАВА НА СВАЮ СПРАВУ |
|
|
| Піша Наталля АСТРОЎСКАЯ | |
| 27.03.2008 г. | |
|
Сэрца замірае, калі ў гроне сваіх сучаснікаў чую словы: «Я працую сам на сябе». Што яшчэ можа лепей натхняць на здзяйсненні, калі ты сам распараджаешся і карыстаешся плёнам сваёй працы. На жаль, дзеючае, як мясцовае, так і рэспубліканскае заканадаўства не заўжды спрыяе задавальненню амбіцый маладога чалавека. І справа тут не ў недасканаласці таго ці іншага заканадаўчага акта, а зусім у іншым. Першы прыклад – гэта так званая ідэалагічная вернасць існуючай сістэмы ўлады. Калі ты не член такой... моладзевай суполкі як БРСМ, то твае спробы распачаць сваю справу не маюць перспектывы. Нядаўна мая сяброўка пажадала рабіць бізнэс шляхам заснавання ўласнай фотамайстэрні. Калі клеркі даведаліся, што фотамайстэрня плануецца, як прадпрыемства, якое мае на мэце прапагандаваць беларускае з падтэкстам гістарычнай праўды, то тыя, ад каго залежыла выдача ліцэнзіі, арэнды памяшкання так завохкалі, так закруцілі галовамі, што ў сяброўкі адпала ахвота мець сваю справу. Прыклад другі – надоечы размаўляла яшчэ з адным знаёмцам. У таго сітуацыя з адкрыццём свайго бізнесу зайшла да непаразумення з уладнымі. Хлопец мае намер адпаведна свайму ўзросту займацца маладзёвымі міжнароднымі сустрэчамі. Жадае рабіць справу, маючы на руках ліцэнзію, каб потым, па яго словах, кампетэнтныя органы не мелі да яго справы пытанняў. Аматар такой арганізацыі міжнародных маладзёвых сустрэч атрымаў адказ. Узгадніце пытанне, бо яно цікавае для абласных кіраўнікоў БРСМ. Менавіта я таксама прыхільніца «сваёй справы». На жаль, як мне здзейсніць свае маладыя памкненні, стаць чалавекам справы, займацца бізнесам, арганізоўваць рабочыя месцы складана пачуўшы развагі сваіх сяброў. Хто мне адкажа, калі я не ўдзельнічаю ў маладзёвых рухах, што падтрымліваюцца афіцыйнай уладай, як мне пачынаць сваю справу, дзе знайсці інвестара, на Радзіме, ці ў замежжы? Напрыканцы напісанага невялікае апытанне маіх сучаснікаў. Святлана, бацькі дзяржаўныя функцыянеры – прозвішча не друкуем, расказвае, што ў хаце толькі і размова , што БРСМ – гэта панацэя для маладога пачынаючага бізнэсмена. Вольга, вучанiца першай гімназіі, не жадае палітыкі ў бізнесе. Яна за свободную эканоміку ад шораў ідэалогіі, бо на яе думку «бізнес і палітыканства не сумяшчальны». Наталля АСТРОЎСКАЯ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












