падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Ад сёння на хвалі 98,4 гарадзенцы могуць слухаць "Альфа Радыё".

20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

астатнія навіны >>>

ПРАВЫ СТУДЭНТАЎ ЁСЦЬ КАМУ АБАРАНІЦЬ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой Стыль   
21.02.2008 г.

У Гродна адбыўся праваабарончы семінар прысвечаны правам студэнтаў і арганізаваны Беларускім Хельсінскім Камітэтам.

Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне «Беларускі Хельсінскі Камітэт”(БХК) абараняе правы чалавека з 1 лістапада 1995 года. Мэта БХК – абарона ў Беларусі правоў чалавека, гарантаваных канстытуцыяй, а таксама дэклараваных міжнароднымі дакументамі.

Семінар у Гродне праводзілі выканаўчы кіраўнік БХК Таццяна Гацура і юрыст Зміцер Чарных. Семінар складаўся з дзвюх частак: першая давала агульныя звесткі аб правах чалавека, а другая – аб правах студэнтаў. Асаблівая ўвага надавалася праблемам размеркавання студэнтаў.

Зміцер Чарных расказаў аб тым, шо размеркаванне з’явілася ў СССР, калі была неабходнасць падтрымкі гаспадаркі. Тады нават не ўзнікала пытання аб адмове студэнта ад размеркавання. У 1997 годзе ў РБ пастановай Савета Міністраў уведзена абавязковае размеркаванне. У 2006 годзе ўведзены парадак аб кампенсацыі сродкаў за навучанне. Парадак размеркавання вызначаецца Палажэннем аб размеркавані выпускнікоў установы адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, зацверджанае Пастановай Савета Міністраў ад 10.12.2007 г. №1702. Выпускнікі абавязаны адпрацаваць па размеркаванні адзін год – пасля атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, два гады – пасля атрымання вышэйшай адукацыі. Дадзены тэрмін пачынаецца з дня заключэння працоўнага дагавора (кантракта) з нанімальнікам.

БХК выпусціў інфармацыйны ліст «Правы студэнтаў пры размеркаванні». У ім пазначаны асноўныя моманты гэтага працэсу.

На семінары гаварылася аб тым, што Закон будзе на вашым баку, калі ўсё рабіць правільна. Так, абавязкова трэба з’явіцца ў камісію па размеркаванні. Калі вас не задавальняе рашэнне камісіі, можаце не падпісаць яе пастанову, але з абавязковым указаннем, што менавіта вас не задавальняе.

Пасля падпісання рашэння камісіі па размеркаванні, абавязкова трэба не пазней 1-га жніўня з’явіцца да нанімальніка. Калі вам прапаноўваюць працу па іншай кваліфікацыі ці не задавальняюць умовы жыцця, то вы павінны: 1) напісаць пісьмо ў Міністэрства адукацыі з указаннем умоў працы нанімальніка, 2) такое ж пісьмо адправіць у пракуратуру, 3) можаце звярнуцца ў БХК.

Памятайце аб тым, што вам павінны: перад працай прадаставіць месячны адпачынак на 45 календарных дзён за кошт сродкаў бюджэта, выплаціць дапамогу ў памеры стыпендыі, кампенсаваць праезд да месца працы і пераезд. Выплата ўсёй грашовай дапамогі ажыццяўляецца пасля заключэння дагавора з нанімальнікам.

ПРАКТЫКУМ, ЦІ ЯК РАЗБУРЫЦЬ СЦЕНУ

На семінары была разгледжана тэорыя грамадскіх кампаній пад назвай «9 крокаў». Кожны з этапаў-крокаў павінен ісці адзін за адным:

1)      Вывад мэты. Напрыклад, вы хочаце разбурыць сцяну. Але вашыя моц і здольнасці не даюць магчымасці зрабіць гэта адразу. Трэба прастукаць сцяну і знайсці слабую цэглу. Калі вы гэта зробіце, можаце дастаць цэглу са сцяны. У выніку яна стане слабейшай. Тым больш, што з’явіцца магчымасць дастаць іншыя цэглы. Калі Вы гэта зробіце, людзі змогуць убачыць хоць нязначныя, але вынікі і часткова падтрымаюць вас.

2)      Маніторынг. Трэба сабраць як мага больш інфармацыі пра «цэглу», з чаго яна зроблена. Трэба пазначыць сутнасць праблемы.

3)      Карта саюзнікаў. Вазьміце ліст. Раздзяліце яго на дзве часткі: саюзнікі і праціўнікі. Але трэба пазначыць таксама, якія праціўнікі і саюзнікі маюцца ў «нашых саюзнікаў», якія праціўнікі і саюзнікі маюцца ў «нашых праціўнікаў». На гэтым кроку ствараецца стратэгія кампаніі.

4)      Першы крок. Вы павінны выйсці на «сцежку вайны». Як гэта зрабіць? Напрыклад, пісьмом з Вашымі патрабаваннямі. У 99,9 працэнтаў выпадкаў Вам, мякка сказаць, адмовяць (хоць ёсць магчымасць дасягнуць мэты ўжо на гэтым этапе). Але гэта крокі на будучае, дзе пазначаюцца вашыя магчымасці: мы можам зрабіць тое і тое.

5)      Інфармацыйныя дзеянні: прэсканферэнцыі, круглыя сталы і інш.

6)      Другі кантакт. Трэба паставіць праціўніка перад ультыматумам, але рабіць усё далікатна і дакладна. Ні кроку назад.

7)      Кампанія прамых дзеянняў: разрыў адносін; мы пачынаем рабіць усё па закону; стварэне прамых перашкод (закідаць пісьмамі, факсамі, каб замінаць працы). Гэты крок працягваецца да моманту пагаднення.

8)      Перагаворы і заключэнне пагаднення.

9)      Кантроль за правядзеннем рашэння.

Калі мы ставім мэты, павінны сумлена адказаць: чаго мы хочам. Як толькі яе дасягаем, мы ўмацоўваем уладу. Але мы яе змяняем!

Праваабаронцы ставяць мэты і дасягаюць іх.

Калі ў вас маюцца пытанні прававога кшталту, звяртайцеся ў БХК: г. Мінск, вул. К. Лібкнехта, 68-1201, індэкс 220036. Тэл. (017)2224800,  маб. 6734036.

www.belhelcom.org

E-mail: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY