Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Распачынаць тэатральны сезон беларускай класікай паступова робіцца добрай традіцыяй. Пасля драмы “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы, якой Гродзенскі драматычны тэатр пачаў сваю працу год таму, яго ж “Прымакі”, нечаканасцю ні для каго не сталі – як і не пакінулі абыякавым.
Вадэвіль, якім адкрылі 61-ы тэатральны сезон, - прадукт сумеснай творчасці гарадзенскай трупы і менскага рэжысёра Аляксандра Гарцуева. У ім абыгрываецца вобраз хаты як мадэль малой радзімы, характэрная для творчасці беларускага класіка. Класічныя беларускія танцы і спевы гарманічна спалучаюцца з яркай імправізацыяй, каларытныя жарты (“не пайду тапіцца – вада яшчэ такая халодная…”) – лагічнае дапаўненне схаванай філасофіі.
“Прымакі” на гарадзенскай сцэне апынуліся не выпадкова. 7-га ліпеня бягучага года беларусы адзначалі 125-годдзе з дня нараджэння Купалы, выдатнага дзеяча нацыянальнага адраджэння. Але гэта – не адзіны значны для тэатра юбілей: гэтым годам і сам тэатр святкуе сваё 60-годдзе, а “Прымакі” – першы і далёка не апошні падарунак удзячным гледачам.
Алінка Новік
Фота аўтара
Інтэрв'ю з рэжысёрам пастаноўкі можна прачытаць тут
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць