| “Рабіць усё…каб абараніць мой горад” |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 25.10.2007 г. | |
|
Кацярынка, абаронка ня толькі гістарычнай Горадні, а, як высьвятляецца, і сваёй кватэры таксама? (сьмяецца) Атрымалася, што так… Выратавала сваю кватэру ад спусташэньня: на наступны ж дзень як мяне выключылі, воры ламіліся ў маю кватэру ды й да суседзяў спрабавалі “завітаць”… А тут я “гераічна”стала на іх шляху. Але нажаль міліцыя ,як заўжды, садзіць за расейскую лаянку беларускамоўных, а як штосьці сур’езнае, так…. Якія пляны на бліжэйшыя месяцы? У лепшым выпадку - паспрабаваць працягнуць навучаньне ў іншым месцы і адстойваць адначасова свае правы ў ГРДзУ і, канешне, працягваць сваю дзейнасьць дзеля краіны і грамадзтва. У горшым - пасудзіцца з універсітэтам і паспрабаваць, калі хаця б не адстаяць свае правы, то пазбавіць магчымасьці выключаць іншых моладзевых актывістаў, то бок даць магчымасьць павучыцца на маіх памылках. Але пры ўсім гэтым, твой выезд за мяжу дзеля працягу навучаньня набывае ўсё больш выразныя рысы? Нажаль, так, бо я разумею (ды й падказваюць у прыватных размовах некаторыя людзі), што працягваць навучаньне ў Беларусі ў мяне магчымасьці амаль няма, а адукацыя – рэч жыцьцева неабходная. Але, нават, калі я зьеду на пэўны час з краіны, гэта не значыць, што я яе забуду. Я вярнуся сюды абавязкова, бо не бачу сваёй будучыні безь Беларусі. Кацярынка, а што ж будзе з Горадняй? З Горадняй? Яна стаяла, стаіць і будзе стаяць, пакуль у ей ёсьць людзі здольныя абараняць свой родны кут. Што тычыцца асабіста мяне, то буду рабіць усё, што магчыма і што ад мяне залежыць, каб абараніць свой горад. Каб ты атрымала звышмагчымасць – права нешта зьмяніць ці направіць у сваіх учынках пад час вядомых падзей вясны-лета 2007, то што гэта было б? Нічога. Я разумела і адэкватна ацэньвала кожны свой учынак, ведала пра магчымыя наступствы. Але, усё што я рабіла, хаця гэта й не так шмат - я рабіла для часткі свайго сэрца, сваёй душы - для маей Горадні. Дзе і ў каго знаходзіш падтрымку ў такі цяжкі момант твайго жыцьця? Пэўна, у такія хвіліны і спраўджваюцца сапраўды дарагія для цябе людзі? Так, гэта ў першую чаргу мая мама і мой каханы чалавек, - якія мяне разумеюць і падтрымліваюць цалкам. Канешне, гэта мае сябры і калегі, якім я вельмі ўдзячная. Калі ўявіць Горадню праз пяць год – у час калі скончыцца твая вучоба, якой ты яе бачыш? Складанае пытаньне, спадзяюся, што такой, якая яна ёсьць. То бок, лепшым горадам у сьвеце! І, канешне, з адноўленай Фарай Вітаўта і шматлікімі іншымі помнікамі, зьнішчанымі падчас савецкай і постсавецкай акупацыі. Дзе ты сябе там бачыш? Спадзяюся, што змагу заняць пэўнае месца, як у сваім горадзе, так і ў сваёй краіне. Можа гэта будзе юрыдычная дзейнасьць, можа штосьці іншае – галоўнае, каб гэта было на карысьць людзям, краіне і гораду. Зьміцер Цьвікевіч |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|














