| РАЗМЕРКАВАННЕ ВАРОН ПА НЕБЕ |
|
|
| Піша Надзейка ЗАВІНОЎСКАЯ | |
| 10.04.2008 г. | |
|
Кацярынцы З. пашанцавала: яна апынулася ў патрэбны час у патрэбным месцы. Пэўная арганізацыя пашыралася, прычым у вельмі кароткі тэрмін, таму «не гнула пальцы» і гатова была прыняць маладога спецыяліста з мінімальным вопытам працы. Адна ўмова: пачаць працаваць аразу ж і «за падзяку», бо афіцыйна адпрацоўка на карысць дзяржаве пачынаецца са жніўня. Але чаго не зробіш, каб не паехаць настаўніцай у вёску… Волечка Ч. самая спрытная з нас: атрымала іменнае запрашэнне адной з першых. Яна выкарыстала магчымасці маленькага гарадочка. Праз знаёмых уладкавалася там на працу, а сама з’ехала ў сталіцу працаваць у прыватнай канторы па той жа спецыяльнасці, але за куды большыя грошы. Дарэчы, працу выкладчыцы замежнай мовы яна знайшла праз Інтэрнэт. Даша М. вучылася так сабе, нічым асабліва не захаплялася. Звычайная такая дзеўка. Схапілася ў апошні момант. Ёй прапанавалі працу ў дзіцячым садку. Пакуль яна бегала па кабінетах з пытаннем: а ці можна мне туды, яе месца заняў хтосьці іншы. Прыкра: час страчаны. Калі да даты канчатковага размеркавання яна не знойдзе хоць якую «педагагічную” працу, то паедзе ў Ашмянскі ці які іншы раён настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Наташы Ж. пасля вытворчай практыкі ў школе вельмі спадабалася быць настаўніцай. Яна нават школу сабе знайшла, дзе зараз і працуе. І гурток фальклорны хоча весьці. Дырэктарка ж не спяшаецца прыняць яе па размеркаванні: у любы момант з дэкрэту можа выйсці былая настаўніца. Але з аўдыторыі яна вылецела шчаслівая і пабегла падпісваць якіясьці паперкі. Можа, усё будзе добра? Марына Л. адзіная з усіх узрадавалася размеркаванню ў Астравец. Калі б хтосьці згадзіўся паехаць з ёй разам выкладаць ангельскую мову, яна была б шчаслівая. Пакуль ніхто не згаджаецца. Гарадзенка, ад чаго ці каго яна бяжыць? Можа, ад празмерна апякаючых яе бацькоў? Юле Н. ужо ўсё роўна. Яна паедзе да сябе ў гродзенскі раён па мэтавым накіраванні. Аліна К. плакала: навошта яна атрымала дзве вышэйшыя адукацыі, адна з лепшых па рэйтынгах, каб ехаць настаўніцай у Дзятлава! Яна спадзявалася на выдатны запіс у дыпломе, не хадзіла «па канторах». «Аўтарытэтныя» аднакурснікі паабяцалі ёй дапамагчы… Саша Д. цяжарная, Лена С. толькі што нарадзіла, у Ганкі Т. дачушцы паўгады. Усе яны пойдуць у дэкрэтны адпачынак і застаннуцца ў Гродна. Так у іх будзе выглядаць размеркаванне. Таня В. на росстанях. Калі зараз яна выйдзе замуж і «прапішацца» ў гарадзенскай кватэры, застанецца працаваць у гарадзенскай школе. А калі не… Надзейка Ц. на папярэдняе размеркаванне не з’явілася. Потым тэліла, пытала: а што мне за гэта будзе?.. Напэўна, свабодны дыплом. Віка Г. апошняя ў спісе па рэйтынгах паспяховасці. Працу яна не шукала… А навошта? – кажа яна, – гэта іх абавязак. Яна атрымала свабодны дыплом… 23 красавіка мы сустрэнемся яшчэ раз. Камісія сінім тлустым стрыжнем вызначыць наш лёс на бліжэйшыя два гады. Галоўнае, што я зразумела: зусім ня важна, як ты вучыўся, важна тое, ці здолеў ты падняцца з канапы і пайсці шукаць працу ці зноўку разлічваў, што гэта за цябе зробіць хтосьці іншы. Надзейка ЗАВІНОЎСКАЯ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













Каментарыi
2008-04-1410:19:54 я не спорю об ее актуальности-просто,что нового вы сказали???-5 лет слышу об этой теме и 5 лет читаю одно и тоже(де жа вю сплошное)-самое главное в распределении-это подвязки и хорошие знакомые, а так ищи свищи место в городе(видел на примере одной своей одногрупницы) так что заводите связи в райно и др. организациях) а критику у нас все-таки не любят
2008-04-1318:44:07 я б на месцы аўтаркі не рабіў вынікі кшталту "клапаціся пра сябе сам уставай і ідзі шукай сабе працу "
са свайго вопыту магу сказаць, што не гледзячы на тое, што быў запыт на рэальную працу па спецыяльнасці на размеркаванні цётачка з дэканата сказала
"Гасударства на вас дзеньгі траціла пяць лет. Ідзіцец атрабатываць. Настаўнікам"
рабіць вывады рана
2008-04-1317:34:19 ДА ну йх - гэных грытыкаў!)))
2008-04-1209:54:10 Брутальнаму крытыку: па-першае, тэма размеркавання зараз страшэнна актуальна, ды і асабіста няма больш моцы трымаць у сабе гэты бюракратычны бруд.
Па-другое, спадзяюся, калі распавяду не правілы, а рэальныя гісторыі рэальных людзей, якія жывуць "пад бокам", змагу расцерушыць будучых выпускнікоў, каб яны паклапаціліся зараннё пра сябе, каб не цёцечка вырашала іх лёс, а нарэшце мы самі за сябе вырашалі сваю будучыню, падняліся з канапы.
2008-04-1117:11:06 брутальнаму крытыку: добра, што ёсьць брутальныя крытыкі. крытыкі - гэта заўжды добра. амаль заўжды. амаль добра. амаль.
2008-04-1116:08:24 як вы ужо дасталi з гэтай тэмай размеркавання-што зменiцца ад гэтай вашай траскатнi??
2008-04-1115:27:23 цудоўна. людзі-людзі-людзі. гэта тое што трэба.
дзякуй за гісторыі.
2008-04-1115:19:33 першы раз - ПЕРАДРАЗМЕРКАВАННЕ, а другі - собственна РАЗМЕРКАВАННЕ
прыкальнюшчая і трапная назва!
2008-04-1103:54:21 рабства нейкае
прыгон
жах! )8
p.s. а навошта двойчы падпісвацца? (;