| ДВА БАКІ АДНОЙ РЭФОРМЫ |
|
|
| Піша Павел ТЭЛЕМАН | |
| 24.07.2008 г. | |
|
Асабліва гэтыя пытанні тычацца вучняў 10-тых класаў, якія ў бягучым годзе атрымалі сапраўды шакіруючую звеcтку: «Замест двух гадоў, вам засталося вучыцца толькі адзін!» Вельмі неадназначныя думкі выклікала гэтая пастанова не толькі ў дзяцей, але і ў іх настаўнікаў. I адным з важнейшых пытанняў было, напрыклад, такое: «Якія наступствы можа мець чарговая рэформа школьнай адукацыі?». Ніхто не даў адназначнага адказу. Цяпер, калі да школы застаўся амаль месяц, сярод дзесяцікласнікаў пачалася сапраўдная паніка. Здавалася, ўсе планы на будучыню бязлiтасна зруйнаваны. Не паспеўшы адпачыць ад экзаменаў у дзесятым класе, школьнiкi будуць вымушаны распачаць падрыхтоўку да Цэнтралiзаванага тэставання.
Адным з важных аспектаў рэформы адукацыі з’яўляецца адмена паглыбленага вывучэння прадметаў па выбару. Цяпер усе вучнi будуць атрымлiваць веды ў школе аднолькава, не залежна ад таго, цi ты гуманiтарый, цi матэматык. Прапануецца дапаўняць навучанне на факультатывах. У сувязі з гэтым будзе адбывацца спрашчэнне заданняў Цэнтралiзаванага тэставання – цi не марылi аб гэтым тысячы абiтурыентаў? Вельмi цiкавая справа ў нас з вамi атрымоўваецца: колькасць паступаючых у наступным навучальным годзе павялiчыцца амаль у 3 разы! Не прывядзе гэтае маланкавае вырашанне да перанасычанасцi ў вышэйшых навучальных установах? Без развагаў, pэформа будзе адыграваць ролю стымула для больш сур’ёзнага навучання. Але таксама вялiкая колькасць абiтурыентаў можа проста не паступiць. Тут вучнi могуць толькi мець надзею на лепшае. Вядома толькi адно: сапраўды будзе цяжка! Але, з другога боку, у жыццi нiколi лёгка не было … Павел ТЭЛЕМАН |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|



Ці не задаваў ты с











Каментарыi
2008-07-2910:24:52 Занадта ў цябе ўсё прыгожа атрымліваецца, паважаны аўтар! А вось некалькі лічбаў
У маёй роднай школцы, якая да нядаўняга часу была з музыкальным ухілам учора звольнілі з працы 44 настаўніка музыкі, спеваў, сальфеджа і інш 44!!!
З-за ўбранай "Гісторыі Беларусі" і скарачэннія курса ЧГД згубілі працу 2 з 6 гісторыкаў школы
Яшчэ 2 языказнаўца засталіся без працы з-за скарачэння гадзін ангельскай мовы
Настаўніца СМК таксама І гэта шчэ не ўсё!
Такое ўражанне, што нашай дзяржаве патрэбна не адукаваная моладзь, а быдла "працоўная сіла", як заяўляе спадар прэзідэнт.
2008-07-2712:23:10 Заусёды у жыццi трэбы шукаць лепшыя бакi) Тым больш, што я сам вучань 11 класа
2008-07-2513:05:24 Аўтар - аптыміст. А ці захацеў бы хто-небудзь са студэнтаў ці ўжо выпускнікоў апынуцца на месцы сенняшніх вучняў 11 класа?