Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Блог s13 уключаны ў спіс рэсурсаў гасцявога доступа ByFly. Гэта значыць, што абаненты ByFly могуць праглядаць гэты сайт бясплатна, як tut.by, beltelecom.byі іншыя.
Фактычна s13 – гэта адзіны незалежны інфармацыйны рэсурс на гасцявым доступе, які асвятляе грамадска-палітычныя праблемы. Часам на Блозе публікуюцца матэрыялы крытычнага характару пра жыццё горада, але, па словах заснавальніка блога Сяргея Чабоцька, “Белтэлекам” гэта не засмучае: “Нязручнасць” усіх матэрыялаў датычыцца здаровай крытыкі таго, што адбываецца ў горадзе. Галоўнае, што матэрыялы даходзяць па адрасе і ўлады на гэта неяк рэагуюць”. Сяргей адзначае, што дабіцца ўключэння блога ў спіс даступных па гасцявым падключэнні было не цяжка, але доўга – пасля рэгістрацыі рэсурса на хостынгу ў дата-цэнтры блогер звярнуўся да кіраўніцтва прадпрыемства з просьбай уключыць сайт у спіс бясплатных рэсурсаў. “Пры гэтым я пастараўся абаснаваць патрабаванасць гэтага кроку, - кажа Сяргей, - Для мяне самога стала сюрпрызам уключэнне s13 у гэты спіс”. Заснавальнік Блогу не выключае магчымасць з’яўлення ў будучым раздзела відэанавінаў.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць