Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Ці думалі вы калі-небудзь, што здараецца са смеццем, якое мы кожны дзень выкідваем у сметніцу? Куды яго потым вязуць і што там з ім робяць?
Сёння існуе вялікая праблема забруджвання навакольнага асяроддзя . Смецце трапляе на свалку, дзе ляжыць стагоддзямі, а павінна трапіць на пераапрацоўчыя заводы. У прыродзе няма мікраарганізмаў , якія могуць перапрацаваць шкло, пластык, пракатаны алюміній (упакаванне ад чыпсаў, йогуртаў, смятаны). Наша планета ўступіла ў экалагічны крызіс 30-50 гадоў назад. Гэты крызіс з’яўляецца глабальным ,таму што закрануў усю планету . Калі ён не вырашыцца, то ўжо праз 30 гадоў нам пагражае сапраўдны “канец свету”. Таму ў краінах Эўропы існуе паасобны збор смецця – кантэйнеры для шкла, пластыка, паперы.
Беларускі экалагічны партал дае нам вынікі апросу “Ці гатовы вы раздзяляць смецце?”, у якім прыняла ўдзел 1 715 чалавек. З іх 80,1 адсоткаў гатовы, 13,8 – ня хочуць гэтага рабіць, а 6,1 – не змаглі адказаць на пытанне. Але што адбываецца ў Горадні? Паглядзім на фатаздымкі.
Кантэйнер мае 4 дзіркі , якраз падыходзячых пад эўрапейскі стандрт.
Заглянем у сярэдзіну: ўсе скідваецца ў адно месца. Потым вязецца на свалкі.
А вось , што робіцца там:
У нас засталося 30 гадоў ,каб выправіць памылкі. За ўсе трэба плаціць, нішто не даецца задарма. Алена КРУШАЛЬНІЦКАЯ
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць