Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
У траўні ў Гародні адбудзецца фэст кампутарнага мастацтва Twilight 2008. На фэсце, больш вядомым сярод удзельнікаў як "дэма-паці" плануецца паказ твораў, створаных пры дапамозе кампутара, з тэхнічнымі абмежаваннямі па колькасці колераў і мегагерц.
Дэма-паці – гэта паказ твораў у намінацыях "Графіка", "Відэа", "Дэма", "Кампутарная гульня", створаных энтузіястамі са ўсяго свету за мінулыя пятнаццаць гадоў. Акрамя гэтага, будзе праведзены конкурс твораў, зробленых адмыслова для Twilight.
Калі кампутары толькі з'явіліся, у праграмістаў было мноства праблемаў - малая колькасць памяці, нізкая частата працэсара, 256 а то і 16 колераў, якія адлюстроўваюцца на экране. У такіх спартанскіх умовах дэмасцэнерыспрытна стваралі сапраўдныя шэдэўры мастацтва. Часам для іх стварэння ўжываліся непрыстасаваныя прылады – асцылографы або лічбавыя фотаапараты.
"Гродненская сцена ещё не здохла, но уже сильно пахнет",– гаворыць Алег Голенков, арганізатар Twilight 2008.
Некалькі гадоў назад Гародня лічылася буйным цэнтрам рускамоўнай дэмасцэны. У ім працавала некалькі сцэнерскiх груп. Twilight – апошні фэст у Беларусі. Менскі фэст Millennium быў зачынены два гады таму. На постсавецкай прасторы найбуйнейшым дэма-паці з'яўляецца Піцерскі Chaos Constructions.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць