| СЭКС У НЕВЯЛІКІМ ГОРАДЗЕ |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 28.02.2008 г. | |
|
У год толькі 0,2 % беларусаў пры вырашэнні сваіх сэксуальных праблем звяртаюцца да спецыялістаў. На адзін мільён насельніцтва Беларусі прыходзіцца адзін урач-сэксолаг. Такім чынам, усіх спецыялістаў можна пералічыць на пальцах. Абывацелі абыходзяць сэксалагічную службу бокам, альбо робяць выгляд, што гэтых праблем у іх проста не існуе. Сэксуальнае здароўе-гэта не толькі праблема беларусаў. Па статыстыцы 60-70 % амерыканскіх жанчын не здавальняе якасць палавога жыцця. У той час, як Злучаныя Штаты ўжо даўно перажылі сэксуальную рэвалюцыю, у беларускім грамадстве яна толькі пачынаецца. У свядомасці людзей гэтыя змяненні маюць далёка непланамерны характар. Сваімі меркаваннямі на гэты конт дзеліцца ўрач-сэксолаг Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Андрэй Мікалаевіч Мельнікаў.
– Жанчыны, канешне, да геніколагаў. Андролагі дапамагаюць мужчынам. Я ні ў якім разе не раю звяртацца за парадай да родзічаў ці сяброў. У выніку неўрозаў, стрэсаў, канфліктаў узнікаюць сэксуальныя праблемы. Іх трэба вырашаць як мага хутчэй, спачатку лепш звярнуцца да урача-сэксолага. – Гэта значыць – да вас. І хто ж звяртаецца? – Калі гаварыць пра моладзь, то тыя, каму патрэбна было б звярнуцца за парадай, звяртаюцца рэдка. Чалавек прыходзіць да спецыяліста, калі праблема нясвежая і запозненая. Звяртаюцца пераважна людзі пасля 22-23 гадоў. У такім узросце праблема становіцца часткай жыцця. Чалавек перастае яе бачыць, а калі і бачыць, то толькі асобныя кампаненты. Праблема заўсёды патрабуе больш глыбокага і комплекснага падыходу. – З якімі праблемамі прыходзяць да вас гарадзенцы? – Праблемы розныя. Асноўная праблема мужчын у немагчымасці ўступлення ў палавы акт, калі ў патрэбны момант рэакцыя арганізма бывае недастатковай. Для мужчыны вельмі важна, як жанчыны рэагуюць на яго функцыянальныя магчымасці. У жанчыны часта існуе памылковае меркаванне, што партнер «заўсёды хоча і заўсёды можа», праз гэта мужчына пачынае думаць, што ён «заўсёды павінен». І толькі нязначны працэнт спакойна ставіцца да гэтых стэрэатыпаў. Праблема бярэ пачатак галоўным чынам у самаацэнцы. Калі гаварыць пра жанчын, то іх праблемы ў многіх выпадках запозняныя і таму гэта прыводзіць да гінекалагічных захворванняў. Нерэгулярнае і няякаснае палавое жыццё можа парушыць менструальны цыкл і функцыі маткі і яічнікаў. Акрамя іншага, многія жанчыны не атрымліваюць сэксуальнага задавальнення, скардзяцца на недахоп ласкі і ўвагі з боку мужчын. – Што вы разумееце пад нерэгулярным і неякасным палавым жыццём? – Нерэгулярнае жыццё – гэта калі існуюць вялікія «пропускі» паміж сэксуальнымі кантактамі. Усё залежыць ад тыпу асобы. Для адных гэта нядзеля, для другіх - адзін-два дні, а, магчыма, і паўдня. – На ваш погляд, што становіцца галоўным чыннікам сэксуальных праблем? – Канешне, палавое выхаванне. Сустракаюся з такімі выпадкамі, калі бацькі кажуць: «Я не ведаю, як гаварыць са сваім дзіцяці пра сэкс і ў такім выпадку лічу, што лепей аб гэтым увогуле не гаварыць». Праблема ў тым, што людзям не хапае інфармацыі. Дзяржаўныя структуры ў гэтым пытанні неахвотна ідуць на ўзаемадзеянне з сэксолагамі. Патрабуецца вялікая і сур’ёзная праграма палавога выхавання, але каб скласці яе патрэбна комплексная праца многіх спецыялістаў і не толькі медыкаў. Гэтымі пытаннямі пакуль ніхто не займаецца. Выдаецца вельмі мала якаснай і патрэбнай літаратуры. Акрамя таго, у Беларусі рэдкаснай з’явай стаў сэкс-шоп. – Ці павінны дзеці ведаць пра сэкс абсалютна ўсё? І з якога ўзроста пачынаючы… – Скажам так, яны маюць права на гэтае веданне, а бацькі павінны даць ім пэўную інфармацыю. Бацькі не павінны жорстка кантраляваць сваіх дзяцей, але яны павінны абараняць іх ад няшчасных выпадкаў, калі дзіця можа трапіць пад уплыў вуліцы і стаць аб’ектам сэксуальнага гвалту. Дзіця будзе здаровым, калі будзе выхоўвацца ва ўмовах любові і згоды да яго і паміж бацькамі, якія не павінны утайваць сваіх пачуццяў ад дзяцей, а павінны не сароміцца любоўных жэстаў і нават пацалункаў. Дарэчы, калі дзеці не атрымліваюць інфармацыю ад бацькоў і не імкнуцца запытаць, гэта кажа аб тым, што яны бацькам не давяраюць... Тут трэба праявіць увагу. – Ці вучаць дзеці сваіх бацькоў? – Заўсёды! Мала таго, моладзь лічыць, што «продкі» пасля 40-45 гадоў безнадзейна састарэлі, і з іх «труха сыплецца». Яны лічаць, што сэкс – гэта справа толькі маладых, таму вельмі здзіўляюцца, калі нешта даведваюцца пра палавое жыццё сваіх бацькоў. – Ці падзяляеце вы паняцці «сэкс» і «любоў»? – Сэкс – гэта высокамаральныя адносіны. Калі цябе разумее твой знаёмы альбо родзіч, гэта добра. Але калі цябе разумее пастаянны сэксуальны партнер – гэта і ёсць шчасце. Атрымаць найбольш поўную інфармацыю аб сабе можна толькі ў сэксе. Аб сваіх сэксуальных жаданнях людзі павінны гаварыць. Але ў адносінах паміж людзмі сэкс не павінен быць першасным. Першасным з’яўляецца збліжэнне людзей як асоб. Мне падабаюцца словы Фрома: «Каханне – гэта актыўная зацікаўленасць ў жыцці і развіцці таго чалавека, да якога ты маеш пэўнае пачуцце». Сапраўднае каханне ў тым, каб дапамагчы чалавеку пазнаць сябе. – Як вы ставіцеся да разовага сэксу? – У маладым жыцці – гэта пошук. Элемент эксперыменту, назапашванне сэксуальнага вопыту, гэта параўнанне. Розныя стэрэатыпы вельмі ўкараніліся ў свядомасці грамадства, і ў выніку дамінуе прымітыўнае разуменне зусім нармальных паняццяў. Раскажу маленькую гісторыю. Чатырохгадовы хлопчык з бабуляй шпацыравалі па заапарку. У адной з клетак самка з самцом вырашылі справіць сваю сэксуальную патрэбу. Рэакцыя людзей была рознай: адныя пазіралі далёка ў неба, іншыя сарамліва кашлялі, а большасць проста хіхікала, на што здаровы хлопчык запытаў : «Бабуля, а чаму ўсе смяюцца? Яны ж любяць адзін аднаго». – Вось як! Дзеці мудрэйшыя за бацькоў… Дзякуй, Андрэй Мікалаевіч за размову. Спадзяюся, калі ў нашых чытачоў з’явяцца пытанні да вас, вы не адмовіце ў адказе на іх. Гутарыла Алена СТАТКЕВІЧ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|















Каментарыi
2008-02-2914:45:21 cikava bylo pachytac - chym hoc zanimajucca liudzi getaj prafesii.
a pra padziaku za razmovu no comment.
2008-02-2913:39:02 ведаю яго рабочы нумар-751216. звяртайцеся!!ветлівы і сур'езны дзядзечка))