| СЯРГЕЙ ТОКЦЬ: ХУТКА З’ЯВЯЦЦА ВЁСКІ-ПРЫВІДЫ |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 18.10.2007 г. | |
|
- Скажыце, калі з’явілася ідэя напісаць твор прысьвечаны лёсу беларускай вёскі? - Мара выданьня гэтай кнігі з’явілася яшчэ ў дзяцінстве. Прыкладна ў той жа час калі я вырашыў, што стану гісторыкам. Галоўную ролю у гэтым выбары сыграў мой дзед Павал, якога жыцьцё добра пакідала па сьвеце. Ён апавядаў пра свае падарожжы, пра Першую Сусьветную вайну, дзед быў у розных мясьцінах, але заўсёды вучыў, што галоўнае – гэта твая радзіма, дзе б ты ні быў, ніколі не забывайся на яе. Дарэчы у кнізе пойдзе размова пра мае “малыя радзімы”: Вёску Бершты і мястэчка Скідзель. - Ваша мінулая кніга – гэта на сто адсоткаў навуковая праца. На гэты ж раз, вы абралі цалкам іншы стыль, можна сказаць мастацка-навуковы. - Я б лепш сказаў навукова-мастацкі. Растлумачу чаму. Калі я пасьля дзедавых цікавых апавяданьняў адкрываў падручнік, то не разумеў, як можна аб адных і тых жа падзеях рассказваць у два цалкам розных спосабы! У падручніку было ўсё суха і нецікава, адны лічбы, статыстыка. Падручнік, мякка кажучы, не заахвочваў да вывучэньня гісторыі. Яшчэ тады я вырашыў, што нельга такім чынам зацікавіць чалавека ў яго мінулым. Канешне, без тэорыі вывучэньне немажліва, але гісторыя складаецца зь лёсаў асобных людзей, а лічбы, яны не такія важныя. Мінулае трэба разумець, менавіта так я стараюся выкладаць сваім студэнтам. - Тады магчыма вашыя студэнты і стануць першымі, хто купіць яе. - Далёка ня кожнаму зь іх гэта патрэбна, але канешне мне было б прыемна. Хацелася б адзначыць, што гэта а ні ў якім разе не камерцыйны праэкт. Увогуле, гістарычныя кнігі амаль ніколі не акупаюцца, і выходзяць толькі дзякуючы некаторым выдавецтвам - Калі чуеш слова “гісторыя”, не часта суадносіш яе зь вёскай, хучэй узгадваеш даты бітваў, рэвалюцый, і г.д. Ці не здаецца Вам, што такая тэматыка будзе цікавай не для кожнага чытача? - Так, тут я з вамі цалкам згодны. І гэта адна з галоўных прычын напісаньня кнігі. Нашыя людзі ня ведаюць, што яшчэ да 70-ых гадоў прошлага стагоддзя, большасьць насельніцтва Беларусі складалі вясковыя жыхары. А сёньняшнія “гарадскія”- гараджане ў першым ці ў другім пакаленьні. І негледзячы на тое, што да гэтай пары зь вёскай зьвязвае іх моцная сувязь, (аб гэтым сьведчаць хоць бы доўгія чэргі на вакзалах у нядзелю, калі ўсе едуць да бацькоў, ці на дачу) яны стараюцца забыць яе. Сьмяюцца зь вясковых, хоць самі не вельмі ад іх адрозьніваюцца. - Вы хочаце разбурыць усталяваны стэрэатып вёскі, што склаўся ў нашым грамадзтве? - Ну, так проста зьнішчыць яго ня атрымаецца. Вёска зараз – сымбал адсталасьці, вёска –нешта насьмешлівае,(У-у дзярэўня!) калі чуюць беларускую мову на вуліцы, таксама зпрацоўвае стэрэатып: па-беларуску, значыць зь вёскі. - Але ж згадзіцеся: без поваду, людзі не будуць уцякаць з месца дзе жылі іх продкі. - Так вёска зжыла сябе, і гэта нармальны працэс па ўсёй Эўропе. Ня можа не трывожыць аднак тое, які характар гэта набыло ў нас.На маю думку, ў самым хуткім часе могуць з’явіцца нават “вёскі-прывіды”, дзе жыхары памерлі са старасьці, а нашчадкі на іх забыліся. Адзінае выйсьце для вёскі я бачу ў агратурызме, бо толькі так можна заахвоціць людзей застацца на іх “малой радзіме”, і большасьць зь іх там будзе значна больш карыснай для дзяржавы, чым у горадзе. Сева Шлыкаў |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












