Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
“Лепшы спосаб нечаму навучыцца – вучыцца самастойна” – пад такім дэвізам жыве і працуе таленавіты майстар скураных вырабаў Вольга Міхайлава. Яе першая выстава адкрываецца 3 мая а 16 гадзіне ў музеі гісторыі ”Гарадніца”.
Нам пашанцавала пагутарыць з майстрам напярэдадні гэтай падзеі.
Патрапілі мы ў музей падчас падрыхтоўчых прац. Маладая прывабная жанчына завіхалася каля мноства крэатыўных скураных вырабаў, сярод якіх былі сумкі, карціны, дэкарыраваныя графіны. Але сумкі ўкалекцыі пераважалі - гэта ўлюбёны тып вырабаў.
Вольга скончыла фізіка-матэматычны факультэт, некаторы час працавала настаўнікам. Але марыла пра іншае - стаць дызайнерам, прыняць удзел у конкурсе ”Млын моды”. Але прадстаўляць на конкурсе калекцыіскураных аксесуараў не дазваляеццца.
Экспазіцыя для выставы ў “Гарадніцы” стваралася з мінулага лета. Як і ўсетворчыя асобы, Вольга можа працаваць толькі пад уздзеяннем натхнення, гармоніі з самім сабою. А для гэтага, па яе словах,неабходныя тры рэчы: здароўе родных, асабліва шасцігадовай дачушкі, праца і, як для любой жанчыны, каханы чалавек побач. Вольга вельмі спадзяецца на гэтую выставу. Хочацца верыць, што яе надзеі спраўдзяцца, і талент майстра не застанецца не заўважаным.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць