падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

СПАРТСМЕНЫ ПРА РЭКАНСТРУКЦЫЮ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
25.05.2007 г.
На гэтым тыдні сваё стаўленне да рэканструкцыі ў гістарычнай частцы горада над Нёманам выказваюць прафесіянальныя спартсмены ды мясцовыя скейтбардысты.

 

Іван Ціхан, чэмпіён свету па лёгкай атлетыцы: Мне цяжка разважаць на гэту тэму, бо ўжо доўгі час я жыву ў Менску. Тым не менш, старыну трэба берагчы: гэта наша мінулае. Але, з іншага боку, час рухаецца наперад... Хацелася б знайсці кансэнсус паміж гэтым.

 

Вячаслаў Сівакоў, заслужаны трэнер РБ па футболе: Я станоўча стаўлюся да рэканструкцыі. Хоць я далёкі ад гэтых пытанняў, але мне падабаюцца новыя фасады, тратуары. Вельмі папрыгажэла вуліца Горкага! Там раней былі драўляныя дамы. Драўляныя дамы ў наш час?! Тыя будынкі, якія немагчыма захаваць, можна знесці, а на іх месцы зрабіць нешта падобнае.

Пагаджуся, што неабходна шукаць альтэрнатыўнае рашэнне праблеме транспартных пробак на Савецкай плошчы.

 

Сяргей Няфёдаў, майстар спорта па футболе, былы трэнер каманды “Нёман” (Гродна): Усё маё юнацтва прайшло на перакрыжаванні вуліц Горкага і 17 верасня, дзе я пражыў 10 гадоў. З аднаго боку, гэтыя старыя будынкі – каштоўныя помнікі архітэктуры. З другога боку, сённяшнія будоўлі азначаюць, што горад расце. Мне цяжка сказаць штосьці адназчнае ў дадзеным выпадку.

 

Арцём Малтабараў, генеральны сакратар лігі спартыўных баявых мастацтваў “Яднанне”: Калі старым будынкам пакінуць першасны знешні выгляд, а функцыянальнае прызначэнне надаць новае, - такая сітуацыя цалкам нармальная. А калі з музея робяць які-небудзь паркінг, то гэта проста непрымальна.

Патэнцыял грамадскіх ініцыятыў у дадзеным выпадку даволі адносны. Намаганні асобных людзей наўрадці будуць моцнымі. А вось аб´яднанне, што мае пячатку і юрыдычны адрас, - гэта ўжо штосьці.

 

Аляксей Пынцікаў, баскетбаліст зборнай Беларусі:  Цяжка пра нешта казаць, калі знаходзішся далёка ад месца падзеяў. А калі прыязджаеш у Гродна, то шкада бачыць шэрую плітку замест дрэваў каля танка на Савецкай.

 

Акрамя прафесійных спартсменаў мы звярнуліся да хлопцаў, якія штодзень ганяюць на скейтах на Савецкай плошчы.

-          Якой вы б хацелі бачыць Савецкую плошчу: такой, як зараз, з шэрай пліткай, ці ўзноўленую паводле старых узораў?

-          Лепш так, як зараз, бо так больш сучасна!

-          Так катацца можна.

-          А калі  зрабіць такую ж вялікую пляцоўку, дзе б было зручна ганяць на скейце, не ў цэнтры, а, напрыклад, на Фартах ці ў Вішняўцы?

-          Калі пабудуюць, мы толькі “За!”

Падрыхтавала

Хрысціна Марчук.

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY