падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

СТУДЭНТАМ ШАХ. У АДКАЗ – МАТ. Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
25.05.2007 г.
 Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла ў другім чытанні законапраект "Аб дзяржаўных сацыяльных палёгках, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". Прапануем храналогію развіцця падзей ў цытытах.

Так было сказана

“Я упэўнены, што калі людзям правільна растумачыць, яны зразумеюць”, — Аляксандр Лукашенка.

Сяргей Касцян, дэпутат Палаты прадстаўнікоў: «Прапаную галасаваць без далейшых абмеркаванняў».

“Прыйшоў час пераглядзець сістэму ільготаў, якая асобнай катэгорыі “надвор’я не робіць”, а толькі распыляе сродкі”, “стратэгія дзяржавы абавязана будавацца ў напрамку ад сацыяльнай абароны да сацыяльнага развіцця”, “утрыманнецтва недапушчальна”, — такія словы гучалі ў Авальнай зале.

“Не ад вялікіх грошаў, не ад добрага жыцця дзяржава эканоміць. Сення трэба падтрымаць насельніцтва ў сувязі з павелічэннем коштаў на энергарэсурсы. Можна захаваць ільготы, але тады мы атрымаем “жыроўкі” на суму ў тры-чатыры разы больш”, —  Наталля Пяткевіч, намесніца кіраўніка Адміністраціі Прэзідента.

«Удзячнасць людзям, якiя маюць нейкiя заслугi перад краiнай, iх мацi i сем’ям не вымяраецца льготамi. Гэта розныя рэчы», — лiчыць Наталля Пяткевiч.

Валянцін Сімірскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў: «У нас шмат нібыта льготнікаў, бачыў я іх ў Аўганістане ды Чарнобыле».

Міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык: “Прынняцце законапраекта дазвольць умоўна зэканоміць звыш за 168 млрд. рублёў, а таксама стварыць умовы для іх пераразмеркавання і эффэктыунай дапамогі тым, хто мае патрэбу. Акрамя таго, гэтыя сродкі пойдуць на реалізацыю дзяржпраграм па павілічэнню нараджальнасці, а таксама ліквідацві наступстваў аварыі на ЧАЭС

 

Мела месца быць

Праект дакумента, які скачараче спіс ільготнікаў быў складзены яшчэ ў 2003 годзе. Ільготамі ў Беларусі карыстаюцца  64% насельніцтва краіны.

Спробы дэпутатаў высвятліць, колькі ўсё ж выйграе бюджэт ад адмены і ці мажліва гэту суму ашчадзіць на чымсьці іншым, былі спынены віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Заболотцем. “Зараз абмяркоўваецца абсалютна іншае пытанне, аб ільготах можна будзе спытаць пад час традыцыйных адказаў кіраўніцтва”, — заявіў ён. Пры гэтым разгляд законапраекта аб палёгках запланавана на 23 траўня, а адказы ўрада - на 25-е.

"Ужо даўно ўсё вырашана, - кажа намеснік старшыні беларускага грамадскага аб'яднання "Аўтограф Чарнобыля" Лілія Нагорная. - Магчымасці вывучыць дакумент і магчымасці занесці пэўныя заўвагі або прапановы ў нас проста не было. Нас запрасілі толькі дзеля таго, каб стварыць бачнасць абмеркавання".

 

Зроблена так

За новы закон прагаласавалі 100 дэпутатаў, 1 дэпутат прагаласаваў супраць.

Законапраект аб аптымізацыі палёгак захоўвае асноўныя палёгкі і гарантыі для людзей, якія маюць выбітныя заслугі перад дзяржавай, альбо з-за свайго фізічнага і сацыяльнага стану патрабуюцца ў дзяржпадтрымцы. Гэта Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, Героі Беларусі, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай славы, Бацькаўшчыны, інваліды і ветэраны; інваліды першай і другі груп; дзеці-інваліды; непаўналетнія жыхары ў зонах радыёактыўнага забруджвання; грамадзяне з захворваннямі, уваходнымі ў адмысловы пералік.

Ветэраны вайны, сем'і загінулых вайскоўцаў, інваліды і людзі пацярпелыя ад аварыі ў Чарнобылі, застаюцца ў ранейшых правах. А вось пуцёўкі на курорты і бясплатныя лекі для некаторых катэгорый грамадзян будуць даваць па новых прынцыпах

Студэнтам аўтары закона прапануюць поўную аплату за праезд у грамадскім транспарце. Для астатніх катэгорый грамадзян палёгкі будуць ліквідаваныя поўнасцю або часткова.

 

СТУДЭНЦКАЯ ДУМКА

Жанна Байгод, першакурсніца

Для мяне адмена льготаў сур’езна адаб’ецца на маім бюджэце. У мяне адна маці, яна выхоўваць мяне і сястру без бацькі. Даехаць да Шчучына каштуе 7 тыс рублёў. Гэта толькі ў адзін бок. Калі да маці часта ездзіць, то яе настаўніцкага заробку і маёй стыпендыi проста не хопіць. А яшчэ трэба аплочваць жыллё, неяк харчавацца, набываць праязды квiток па поўнаму кошту ў грамадскім транспарце.

Дзмітрый Смірноў, 4 курс

Вядома, прыкра. За  ўсіх я гаварыць не магу. Але крыўдна не за тое, што здымаюць палёгкі з гарадскога транспарта. Гэта яшчэ можна перажыць, а вось палёгкі міжгародныя…

Палуйчык Вольга, 3 курс

Беларусь можа застацца адзінай краінай, дзе студэнты застануцца без льготаў. Студэнты будуць ізаліраванымі, не змогуць нікуды ездзіць. Мінімум 40 тысяч будзе каштаваць дарога ў Мінск туды і назад. Таму студэнтам прыйдзецца ісці куды-небудзь падпрацоўваць. Напрыклад у Еўропе студэнты маюць зніжкі, калі наведваюць тэатр, кіно і г. д. А якія умовы існавання у інвалідаў у нашай краіне, а ў іх яшчэ адбіраюць льготы! Чамусьці дзяржава эканоміць на сацыяльна неабароненых людзях.

Ганка

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY